Стэрыны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Стэран

Стэрыны (стэролы) — група біяхімічна важных рэчываў з групы стэроідаў. У аснове структуры стэрынаў ляжыць насычаны тэтрацыклічны вуглевадародны стэран.

Стэрыны, па крыніцах атрымання, можна падзяліць на:

  • зоастэрыны (з жывёл)
  • фітастэрыны (з раслін)
  • мікастэрыны (з грыбоў)

Большасць стэрынаў - крышталічныя рэчывы. Яны растваральныя ў арганічных растваральніках, але ў вадзе нерастваральныя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).