Стэфан Драгуцін
| Стэфан Драгуцін Няманіч | ||
![]() |
||
|
||
|---|---|---|
| 1276 — 1282 | ||
| Папярэднік: | Стэфан Ураш I | |
| Пераемнік: | Стэфан Ураш II Мілуцін | |
|
||
| 1282 — 1316 | ||
| Пераемнік: | Стэфан Уладзіслаў II | |
| Нараджэнне: | каля 1253 | |
| Смерць: | 12 сакавіка 1316 Манастыр «Ђурђеви Ступови» |
|
| Дынастыя: | Няманічы | |
| Бацька: | Стэфан Ураш I | |
| Маці: | Алена Анжуйская | |
| Жонка: | Кацярына Венгерская | |
Стэфан Драгуцін - кароль Сербіі з 1276 па 1282 і кароль Срэма з 1282 па 1316. Сын Стэфана Ураша I і Алены Анжуйскай, ад шлюбу з Кацярынай Венгерскай меў двух сыноў, Уладзіслава II (кароль Срэма) і Стэфана Урошыца, таксама дзве дочкі Елізавету і Урсулу.
Жыццяпіс [правіць]
Паўстаў супраць свайго бацькі, скінуў яго з дапамогай Венгрыі і завалодаў Сербіяй у 1276. Падзяліў дзяржаву на тры часткі: Каралева Алена валадарыла абласцямі Зэта, Трэб'я, Плава і Пайбар'я, Мілюцін, малодшы брат Драгуціна, валадарыў у паўднёвай частцы дзяржавы, а сам Драгуцін пакінуўся сябе паўночную частку.
Уступіў у антывізантыйскую кааліцыю з Карлам Анжуйскім, каралём Сіцыліі. Выпадкова зламаў ногі, упаўшы з каня. Сербскі сабор вымусіў караля перадаць пасаду малодшаму брату, аднак за Драгуцінам засталася паўночная частка краіны.
Пасля адмовы ад стальца захаваў паўнамоцтвы ў некаторых паўночных раёнах краіны. Выдаў свайго сына Уладзіслава за плямяніцу караля Андрэя II Венгерскага, і як пасажную маёмасць, атрымаў землі з горадам Белградам, зрабіўшы пазней горад сваёй сталіцай. Такім чынам Драгуцін утварыў новую дзяржаву Каралеўства Срэм і ўвайшоў у гісторыю як кароль Срэма. Белград упершыню стаў часткай сербскай дзяржавы і Драгуцін быў першым кіраўніком які валодаў ім.
Разам са сваім братам, Драгуцін ваяваў супраць візантыйцаў, балгараў і татараў. Потым уступіў з ім у канфлікт.
Пастрыгся ў манахі, памёр у 1316. Сваю дзяржаву пакінуў сыну Уладзіславу.
Гл. таксама [правіць]
У Сеціве [правіць]
- Мапа Драгутинове државе
- Манастир Ђурђеви ступови у Расу, задужбина Стефана Немање и Краља Драгутина
- Житејна икона преподобног Теоктиста - краља Драгутина („Православље“, 1. октобар 2009.)

