Каралеўства Сіцылія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каралеўства Сіцылія
Regno di Sicilia

Flag of None.svg
 
Flag of None.svg
1130 – 1816


Flag of the Kingdom of the Two Sicilies 1816.gif
Bandiera del Regno di Sicilia 4.svg Arms of the Aragonese Kings of Sicily(Crowned).svg
Сцяг Герб
Kingdom of Sicily 1154.svg
Сіцылійскай каралеўства па стане на 1154 год. Межы дзяржавы заставаліся нязменнымі аж да ўваходжання ў склад аб'яднанай Італіі.
Сталіца Палерма
Валюта Сіцылійскі піястра

Каралеўства Сіцы́лія (італ.: regno di Sicilia, сіц.: Regnu di Sicilia) — дзяржава, якая існавала на поўдні сучаснай Італіі з 1130 па 1861 год. Ўключала ўласна востраў Сіцылію, а таксама, у розны час, Паўднёвую Італію з Неапалем і, да 1530 года, сучасную Мальту. Да 1282 года называлася Каралеўства Апуліі і Сіцыліі, пасля 1302 года - Каралеўства Трынакрыя. У пэўныя перыяды гісторыі належала іспанскім каралям і імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі. У 1816 годзе было аб'яднана з Неапалітанскім каралеўствам у Каралеўства Абедзвюх Сіцылій. У 1861 годзе Каралеўства Абедзвюх Сіцылій ўвайшло ў склад аб'яднанай Італіі.

Каралеўства нарманаў[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці Вільгельма II, герцага Апуліі, у 1127 годзе, герцагства Апулія і графства Сіцылія аб'ядналіся пад уладай кіраўніка Сіцыліі Рожэра II. Рожэр падтрымаў антипапу Анаклета II і быў каранаваны як кароль Сіцыліі на Каляды 1130 года. Наступныя 10 гадоў Рожэр быў заняты адбіццём нападаў знешніх ворагаў і падаўленнем мяцежоў васалаў, у ліку якіх былі графы Бары, Капум, Аліфэ і Неапалю.

У 1139 па Мін'янскай дамове Папа Інакенцій II прызнаў Рожэра каралём. Адмірал Рожэра, Георгій Антыёхійскі , заваяваў Махдзію ў Афрыцы ( Іфрыкіі), у выніку чаго Рожэр атрымаў неафіцыйны тытул «Караля Афрыкі». Флот Рожэра нанёс таксама некалькі істотных паражэнняў Візантыі, зрабіўшы Сіцылію амаль на сто гадоў вядучай марской дзяржавай у Міжземнамор'і.

Сын і спадкаемец Рожэра, Вільгельм I Злы, названы так за падаўленне мецяжоў баронаў, якім, магчыма, спачувалі аўтары хронік, памёр ў 1166, пакінуўшы на троне малалетняга сына. Было заснавана рэгентства, краіну ахапілі звады, якія ледзь не загубілі дынастыю і доўжыліся да пачатку самастойнага праўлення юнага караля Вільгельма II Добрага, далейшае царстваванне якога было адзначана мірам і дабрабытам. Калі ён памёр у 1189, нашчадкаў не засталося, і каралеўства зноў пагрузілася ў хаос.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]