Субантарктычны пояс
Субантарктычны пояс, cубантарктыка — прыродны геаграфічны пояс у Паўднёвым паўшар'і, які мяжуе з антарктычным поясам (Антарктыкай) на поўдні і ўмераным поясам на поўначы.
Увесь пояс - акіянічны, з мноствам невялікіх астравоў. Выразных межаў пояс не мае. Паўднёвая мяжа - паўночная частка або мяжа Паўднёвага акіяна (Плынь Заходніх вятроў), на поўначы да субантарктычных астравоў часам адносяць Трыстан-да-Кунья і Амстэрдам з умераным марскім кліматам. Мяжа паміж 65-67 ° і 58-60 ° паўднёвай шыраты. Пояс характарызуецца моцнымі вятрамі, атмасфернымі ападкамі - каля 500 мм у год. У паўночнай частцы пояса ападкаў больш.
Флора і фаўна ўласцівыя і антарктычнаму поясу, і ўмеранаму, але ёсць і эндэмічныя віды. Воды багатыя на рыбу, крыль і планктон, распаўсюджаныя кіты, ля астравоў - цюлені і пінгвіны.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Антарктыкі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
