Антарктыка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Антарктыка

Антарктыка, паўднёвая палярная вобласць Зямлі, якая ўключае мацярык Антарктыду (разам з астравамі і шэльфавым ледавіком) і прылеглыя да яе воды Паўднёвага акіяна. Мяжа Антарктыкі — паўночнае размяшчэнне антарктычнага палярнага фронту, які праходзіць паміж 48 гр і 60 гр. паўднёвай шыраты. Плошча каля 52,5 млн. км2. Мацярык акружае шэльфавая паласа з глыбінямі да 500—600 м. Круты мацерыковы схіл на глыбіні каля 3000 м зменьваецца шырокай паласой акіянскіх катлавін: Афрыканска-Антарктычнай, Аўстрала-Антарктычнай, Белінсгаўзена і Паўднёва-Антыльскай з глыбінямі 5000—7000 м. Антарктыка — найбольш суровая вобласць Зямлі з нізкімі тэмпературамі паветра, снежнымі завірухамі, моцнымі вятрамі і туманамі.

У міжнародным праве Антарктыка — міжнародная тэрыторыя, прававы рэжым якой рэгуліруецца Дагаворам аб Антарктыцы. Выкарыстанне марскіх жывых рэсурсаў Антарктыкі рэгуліруецца асобнымі пагадненнямі паміж удзельнікамі Дагавора 1959: Міжнароднай канвенцыяй па рэгуліраванню кітабойнага промыслу (2 снежня 1946), Канвенцыяй аб захаванні цюленяў Антарктыкі (1972), Канвенцыяй аб захаванні марскіх жывых рэсурсаў Антарктыкі (1980). Выкарыстанне мінеральных рэсурсаў не дапускаецца Пратаколам 1991 да Дагавора аб Антарктыцы. Існуе ідэя абвясціць Антарктыку агульнай спадчынай чалавецтва.

Біягеаграфічныя рэгіёны
Аўстралазія · Антарктыка · Афратропіка · Індамалайская зона · Неарктыка · Неатропіка · Акіянія · Палеарктыка
Рэгіёны свету
LocationAmericas.png Амерыка Паўночная · Карыбы · Лацінская · Цэнтральная · Паўднёвая
Location of Europe.svg Еўропа Паўночная · Заходняя · Цэнтральная · Усходняя · Паўднёвая
LocationAsia.png Азія Заходняя  · Центральная · Усходняя · Паўднёвая · Паўднёва-Усходняя ·
Блізкі Усход · Сярэдні Усход · Далёкі Усход
LocationAfrica.png Афрыка Паўночная · Заходняя · Цэнтральная · Усходняя · Паўднёвая
LocationOceania.png Акіянія Аўстралія · Новая Зеландыя · Меланезія · Мікранезія · Палінезія

LocationPolarRegions.png Палярныя вобласці Арктыка · Антарктыка
LocationOceans.png Акіяны Атлантычны · Індыйскі · Паўночны · Ціхі  · Паўднёвы

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах