Схізма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Схізма (стар.-грэч. Σχίσμα - «расшчапленне, раскол, нязгода») — раскол у Царкве ці іншай рэлігійнай арганізацыі.

Расколы ў хрысціянскай царкве[правіць | правіць зыходнік]

  • У 325 г. на I-м Нікейскім Сусветным саборы адбыўся раскол: арыянства было асуджана, аднак пазней імператар Канстанцін памяркоўна ставіўся да ўмеранага арыянства, якое працягвала існаваць да яго паўторнага асуджэння на Канстанцінопальскім Сусветным саборы 381 года пры падтрымцы імператара Феадосія I.
  • У 451 г. вучэнне монафізітаў было асуджана Халкідонскім саборам. Гэта прывяло да расколу і вострай рэлігійна-палітычнай барацьбы.
  • «Фаціянская схізма»: у жніўні 863 на Рымскім Саборы быў адлучаны Патрыярх Фоцій, у верасні 867 Сабор у Канстанцінопалі адлучыў Папу Мікалая.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).