Феадосій I Вялікі
| Флавій Феадосій лац.: Flavius Theodosius |
||
| Феадосій на юбілейным місорыі 388 года | ||
|
||
|---|---|---|
| 19 студзеня 379 — 17 студзеня 395 | ||
| Папярэднік: | Валент | |
| Пераемнік: | Ганорый і Аркадзій | |
| Веравызнанне: | хрысціянін-нікеец | |
| Нараджэнне: | каля 346 года Каўка (Іспанія) |
|
| Смерць: | 17 студзеня 395 Медыялан (Італія) |
|
| Пахаваны: | Канстанцінопаль | |
| Дынастыя: | Валенцініяна — Феадосія | |
| Бацька: | Феадосій старэйшы | |
| Маці: | Ферманцыя | |
| Жонка: | 1) Элія Флавія Флацыла 2) Флавія Гала |
|
| Дзеці: | сыны:Ганорый, Аркадзій дочкі: Гала Плацыдзія |
|
Феадосій I Вялікі (Флавій Феадосій, лац.: Flavius Theodosius, Theodosius Magnus, грэч. Θεοδόσιος Α, Θεοδόσιος ο Μέγας, каля 346-17 студзеня 395) — апошні імператар адзінай Рымскай імперыі.
У 379 годзе атрымаў уладу над ўсходняй часткай Рымскай імперыі як суправіцель імператара Грацыяна, у 394 годзе стаў кіраваць усёй Рымскай імперыяй аднаасобна. Пасля яго смерці ў 395 імперыя канчаткова падзялілася на заходнюю частку і ўсходнюю, якая атрымала ў сучаснай гістарыяграфіі назва Візантыя. Феадосій выбраў і зацвердзіў законам Нікейскую формулу хрысціянства (чым спыніў панаванне арыянства) у якасці адзінай дзяржаўнай рэлігіі імперыі. Ён стаў пераследваць (без жорсткіх рэпрэсій) іншыя рэлігійныя плыні ў хрысціянстве (ерасі) і забараніў паганскія культы, у выніку чаго пасля 393 года спынілася святкаванне Алімпійскіх гульняў. Дзейнасць імператара Феадосія вызначыла кірунак рэлігійнага развіцця Еўропы, за што ён атрымаў ад хрысціянскіх пісьменнікаў эпітэта Вялікі.
Шаблон:Рымскія консулы 365—395 гадоў
