Схіл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вельмі стромкі схіл (33°)

Схіл — нахіленыя участкі зямной паверхні, што фарміруюцца ў выніку эндагенных  (руск.) і экзагенных працэсаў  (укр.) на сушыгарах, далінах, катлавінах, на ўзвышшах), а таксама на дне мораў і акіянаў (мацерыковы схіл  (руск.), падводныя хрыбты і ўзвышшы  (руск.)). Характар схілаў вызначаецца складам і будовай парод, абсалютнымі і адноснымі вышынямі, асаблівасцямі клімату, глеб, расліннасці, іх экспазіцыяй, інтэнсіўнасцю схілавых працэсаў.

На Беларусі каля 50 % ворных зямель размешчана на схілах.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле паходжання вылучаюць:

  • тэктанічныя;
  • дэнудацыйныя;
  • акумулятыўныя;
  • складаныя.

Паводле формы:

  • прамыя;
  • пукатыя;
  • увагнутыя;
  • складанай будовы.

Паводле стромкасці:

  • слабаспадзістыя (нахіл 1—3°);
  • спадзістыя (З—5°);
  • слабапакатыя (5—7°);
  • пакатыя (7—10°);
  • стромкія (10—15°);
  • вельмі стромкія (15—20°).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]