Сцяг Чада
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Сцяг Рэспублікі Чад | |||
| Чад | |||
| Зацверджаны | |||
|---|---|---|---|
| Прапорцыя | |||
Дзяржаўны сцяг Чада — прыняты 6 лістапада 1959 года. Амаль ідэнтычны сцягу Румыніі.
Апісанне і сімволіка [правіць]
Сцяг Чада складаецца з трох вертыкальных палосаў: сіняй, жоўтай і чырвонай. Ён уяўляе сабой камбінацыю сцяга Францыі, былой метраполіі, і панафрыканскіх колераў (зялёнага, жоўтага, чырвонага).
Колеры маюць наступнае значэнне:
- Сіні колер сімвалізуе неба, надзею і ваду.
- Жоўты колер увасабляе сонца і пустыню ў паўночнай частцы краіны.
- Чырвоны колер сімвалізуе прагрэс, адзінства, а таксама кроў, пралітую за незалежнасць Чада.