Геаграфія Чада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта Чада

Чад знаходзіцца ў цэнтральнай Афрыцы.

На тэрыторыі рэспублікі знаходзяцца Нацыянальныя паркі Закума і Манза. Большую частку тэрыторыі краіны займаюць раўніны і плато, якія чаргуюцца з плоскімі западзінамі, у адной з якіх знаходзіцца аднайменнае возера Чад. На поўначы размешчана масіўнае старажытнае нагор'е Цібесці з вулканам Эмі-Кусі (3415 м) — самай высокай кропкай краіны. На ўсходзе знаходзяцца плато Эрдзі, Энэдзі і Вадаі. На поўначы, якое ўваходзіць у межы пустыні Сахара, распаўсюджаны пясчаныя дзюны і астанцавыя пагоркі (кагас). Поўдзень займаюць паўпустыні і саваны, сустракаюцца балоты, якія займаюць даволі вялікія плошчы.

Плошча:

  • агульная — 1.284.000 км ²,
  • суша — 1.289.200 км ²,
  • вадаёмы — 24 800 км ².

Працягласць межаў з Камерунам — 1.094 км, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікай — 1.197 км, Лівіяй — 1.055 км, Нігерам — 1.175 км, Нігерыяй — 87 км, Суданам — 1.360 км.