Сцяг Румыніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Румынія
Зацверджаны 26 чэрвеня 1848
1 ліпеня 1866
27 снежня 1989
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 2:3

Сцяг Румыніі ўяўляе сабой чырвона-жоўта-сіні трыкалор — 3 вертыкальныя паласы роўнай шырыні. Адносіны 7:10. Быў прыняты ў 1848 годзе падчас рэвалюцыі ў Валахіі. Сцяг нагадвае сабой некаторыя іншыя сцягі Еўропы.

Малюнак сцяга ствараўся пад відавочным уплывам французскага сцяга ў 1840-я гады, аднак, колеры сцяга маюць, мабыць, больш старажытнае паходжанне. Упершыню яны сустракаюцца ў часы кіравання гаспадара Валахіі Міхая Адважнага (15931601). Ёсць таксама версія, што гэтыя колеры выкарыстоўваліся яшчэ ў часы гаспадара Малдавіі Стэфана Вялікага (1457—1504). Чырвона-жоўта-сіні штандар стаў знакам рэвалюцыі 1821 года, узначаленай Тудорам Уладзімірэску.

З 1866 па 1948 год сцяг Румыніі ўяўляў сабою гладкі трыкалор. Пасля 1948 г. на румынскім трыкалоры быў намаляваны герб СРР. У 1989 годзе ў сувязі са зменай дзяржаўнага ладу герб са сцяга быў зняты.

Цвета Сіні Жоўты Чырвоны
Pantone 280c 116c 186c
CMYK 100-70-0-10 0-10-95-0 0-90-80-5
RGB 0-43-127 252-209-22 206-17-38
HTML #0047AB #FCD116 #CE1126

Сцяг Сацыялістычнай Рэспублікі Румыніі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Сацыялістычнай Рэспублікі Румыніі


Сцяг Сацыялістычнай Рэспублікі Румыніі складаўся з чырвонай, жоўтай і сіняй палос, размешчаных вертыкальна, з сіняй паласой у дрэўка. У сярэдзіне размешчаны герб Сацыялістычнай Рэспублікі Румыніі. Сцяг Румынскай рэвалюцыі 1989 года час снежаньскай Румынскай рэвалюцыі 1989 гады дэманстранты выразалі герб СРР са сцяга, такім чынам вяртаючы сцягу ранейшы выгляд, якім ён быў да 1948 года. 25 снежня 1989 у Румыніі адноўлены ранейшы сцяг, без герба СРР.

Падобныя сцягі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Румыніі