Сцяг Шатландыі
| Сцяг Шатландыі | |||
| Шатландыя | |||
| Вялікабрытанія | |||
| Зацверджаны | |||
|---|---|---|---|
| Прапорцыя | |||
Сцяг Шатландыі (англ.: Flag of Scotland, шатл.: Banner o Scotland, гэл.: Bratach na h-Alba) уяўляе сабой сіняе палотнішча з белым (у геральдыцы срэбным) касым (Андрэеўскім) крыжам. Суадносіны бакоў не рэгламентаваныя, звычайна выкарыстоўваюць палотнішчы 5:3 або 3:2. Шырыня палос, што ўтвараюць крыж, павінна складаць 1/5 ад вышыні сцяга.
Шатландскі сцяг з'яўляецца адным з самых старажытных нацыянальных сцягоў у свеце, яго з'яўленне, паводле легенд, адносіцца да 832 года, калі кароль скотаў Ангус перад бітвай з англа-саксамі ўбачыў у небе знак у выглядзе X-падобнага крыжа, на якім, паводле паддання, быў раскрыжаваны Андрэй Першазванны, які лічыцца заступнікам Шатландыі. Бітва была выйграна, а малюнак белага крыжа на нябесна-блакітным полі стаў адным са сімвалаў Шатландыі.
Шатландскі сцяг увайшоў у якасці складовай часткі ў сцяг Вялікабрытаніі.
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцяг Шатландыі