Шатландская гэльская мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Шатландская гэльская мова
Саманазва:

Gàidhlig

Краіны:

Шатландыя

Афіцыйны статус:

Шатландыя

Агульная колькасць носьбітаў:

58552 (2001)

Класіфікацыя
Катэгорыя:

Мовы Еўропы

Індаеўрапейская сям'я

Кельцкая галіна
Гайдэльская група
Пісьменнасць:

лацінка

Моўныя коды
ISO 639-1:

gd

ISO 639-2:

gla

ISO 639-3:

gla

Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

Шатла́ндская гэ́льская мова (саманазва: Gàidhlig) — гайдэльская мова, распаўсюджаная на захадзе Шатландыі і Гебрыдскіх астравах. Родная мова часткі шатландцаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гэльская мова трапіла ў Шатландыю ў сярэдзіне 1 тысячагоддзя н. э. разам з плямёнамі скотаў, якія перасяліліся з Ірландыі і далі сваё імя краіне. Верагодна, доўгі час суіснавала разам з мовамі піктаў і брытаў. Пэўны ўплыў на яе таксама аказалі скандынаўскія мовы. Але з XI ст. брыцкія мовы паступова сталі саступаць англійскай мове. Гэльская мова захоўвала дамінуючае становішча ў значнай частцы Шатландыі яшчэ доўгі час. Першая пісьмовая крыніца на ёй з'явілася ў XII ст.

Пасля 1707 г. англійская мова стала мовай дзяржаўнага і царкоўнага справаводства ў Шатландыі, што ў далейшым абумовіла паступовую згубу гэльскай мовы яе носьбітамі. У сучаснасці ў Шатландыі прадпрымаюцца захады для яе адраджэння.

Сувязі[правіць | правіць зыходнік]

Найбліжэйшымі да шатландскай гэльскай мовы з'яўляюцца мэнская і ірландская.

Пісьмовасць[правіць | правіць зыходнік]

Алфавіт на аснове лацінкі. У ім ўсяго 18 літар:

A a, B b, C c, D d, E e, F f, G g, H h, I i, L l, M m, N n, O o, P p, R r, S s, T t, U u

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]