Сырніца (ежа)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сы́рніца[1][2] — ежа, тварожная маса, якую збіралі працяглы час і захоўвалі. Падобная да брынзы.

Тварог адціскалі насуха, шчыльна складвалі ў дзежку. Слой залівалі топленым сметанковым маслам. Праз некаторы час дадавалі новыя слаі тварагу і масла. Сырніцу звычайна рабілі пасля ацёлу кароў у час посту. Спажывалі звычайна разагрэтай.

На тэрыторыі Беларусі сырніца была на Міншчыне, Вілейшчыне і Віцебшчыне.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]