Сяргей Уладзіміравіч Краўцоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Уладзіміравіч Краўцоў
Нараджэнне 12 чэрвеня 1975(1975-06-12) (48 гадоў)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат сельскагаспадарчых навук
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»

Сяргей Уладзіміравіч Краўцоў (нар. 12 чэрвеня 1975, в. Сычман Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі спецыяліст у галіне сельскай гаспадаркі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў аграномам, малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам, вядучым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам аддзела насенняводства і тэхналогіі вытворчасці кармавых культур, дырэктарам Гомельскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Выбіраўся дэпутатам Рагачоўскага раённага Савета дэпутатаў 26-га і 27-га скліканняў, дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

27 сакавіка 2023 года прызначаны генеральным дырэктарам Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»[2].

Зноскі