Сіла Карыёліса
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Сіла Карыёліса — інерцыйны эфект, які на Зямлі абумоўлены яе вярчэннем вакол сваёй восі і праяўляецца ў тым, што ўсе целы, якія рухаюцца адносна зямной паверхні, у Паўночным паўшар'і атрымліваюць паскарэнне ўправа, а ў Паўднёвым — улева.
Сіла Карыёліса ўплывае на напрамак руху паветраных масы, марскіх цячэнняў, выклікае падмыў адпаведных берагоў рэк.
Назва ад прозвішча французскага вучонага Г. Карыёліса, які сфармуляваў паняцце адноснага руху.
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Геаграфія ў тэрмінах і паняццях: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 352 с.: іл. — ISBN 985-11-0262-8.