Сілы Абу аль-Фадля аль-Абаса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сілы Абу аль-Фадля аль-Абаса
Выява лагатыпа
Ідэалогія шыіцкі ісламізм, садрызм
Лідары Шэйх Аус аль-Хафаджы
Шэйх Абу Каміль аль-Ламі[1]
Удзел у канфліктах Грамадзянская вайна ў Іраку, Грамадзянская вайна ў Сірыі

Сілы Абу аль-Фадля аль-Абаса (араб. قوات أبو الفضل العباس‎‎ Quwwat ‘Ābū al-Faḍl al-‘Abbās) — іракскае шыіцкае апалчэнне, сфармаванае ў 2014 годзе для барацьбы з ІДІЛ.

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Арганізацыю ўзначаліў шэйх Аус аль-Хафаджы, былы паплечнік Муктады ас-Садра. Паміж двума мужчынамі адбыўся канфлікт, паколькі першы выступаў супраць іранскага ўплыву ў Іраку. Аднак Хафаджы па-ранейшаму прытрымліваўся ідэалогіі Садра.

Адносіны[правіць | правіць зыходнік]

Групоўка мае цесныя кантакты з Ліва Абу аль-Фадль аль-Абас, якая змагаецца ў сірыйскай грамадзянскай вайне на баку ўрада Башара Асада[2][3][4], і Катаіб аль-Імам Алі[1].

У лютым 2019 года Сілы народнай мабілізацыі (СНБ) здзейснілі налёт на базу, якая належала сілам Абу аль-Фадля аль-Абаса. Падчас рэйду лідар групоўкі Аус аль-Хафаджы быў арыштаваны. Як заявілі прадстаўнікі СНБ, аперацыя была здзейснена з-за таго, што групоўка заяўляла пра членства ў народнай мабілізацыі, хоць яна ніколі афіцыйна не рэгістравалася як частка кааліцыі.

Па сцвярджэнні саміх байцоў апалчэння, напад СНБ на лагер быў абумоўлены антыіранскімі настроямі ў іх арганiзацыі[5].

Ідэалогія[правіць | правіць зыходнік]

Сілы Абу аль-Фадля аль-Абаса выступаюць супраць турэцкага і іранскага ўплыву ў Іраку[5].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Iraqi Shiite Foreign Fighters on the Rise Again in Syria.
  2. Abu al-Fadl al-Abbas Forces.
  3. The Militias of Baghdad. Newsweek (26 лістапада 2014).
  4. Archived copy(недаступная спасылка)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2019. Праверана 8 чэрвеня 2020.
  5. а б The Arrest of Aws al-Khafaji: Looking at the Abu al-Fadl al-Abbas Forces.