Шыіты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рэгіёны з шыіцкім насельніцтвам на карце мусульманскага свету
Жоўты: суніцкія раёны, чырвоны: шыіцкія раёны, галубай: ібадзіты

Шыіты (ад па-арабску: شيعة; [шӣ‘а] — «прыхільнікі, партыя, фракцыя») — кірунак ісламу, які аб'ядноўвае розныя абшчыны, якія прызналі Алі ібн Абу Таліба і яго нашчадкаў адзінымі законнымі спадчыннікамі і духоўнымі пераемнікамі прарока Мухамада[1]. Мусульмане-шыіты складаюць 10-20 % ад сусветанага мусульманскага насельніцтва і 38 % ад усяго насельніцтва Блізкага Усходу[2]. Паводле ацэнак, агульная колькасць прадстаўнікоў кірунку складае каля 120 млн чалавек. Найбольшая колькасць шыітаў пражывае ў Іране і Азербайджане, яны, таксама, складаюць таксама значныя долі насельніцтва Ірака, Пакістана і Індыі.

Апісанне кірунку[правіць | правіць зыходнік]

Як і ўсе мусульмане, шыіты вераць у пасланніцкую місію прарока Мухамада. Адрознай рысай шыітаў з'яўляецца перакананне ў тым, што кіраўніцтва мусульманскай суполкай мусіць належыць Імамам — назначаным Богам, абраным асобам з ліку нашчадкаў прароку, да якіх адносяць Алі ібн Абу Таліба і яго нашчадкаў ад дачкі Мухамады Фацімы, а не выбарным асобам — халіфам. Шыіты крытычна ставяцца да халіфата першых трох халіфаў Абу Бакра, Умара і Усмана. Паколькі Абу Бакр быў выбраны невялікай колькасцю паплечнікаў, Умар быў назначаны Абу Бакром, а Усман быў выбраны з шуры (савета) з сямі прэтэндэнтаў, якіх назначыў Умар з такімі ўмовамі, што выбранне кагосьці, акрамя Усмана, было немагчымым. Па меркаванні шыітаў, выбранне Кіраўніка — Імама мусульманскай суполкі, падобна выбранню прарокаў, з'яўляецца прэрагатывай Бога.

У цяперашні час паслядоўнікі розных шыіцкіх суполкак існуюць практычна ва ўсіх мусульманскіх, еўрапейскіх і амерыканскіх краінах. Шыіцкага веравучэнне прытрымліваецца пераважная большасць насельніцтва Ірана і Азербайджана, каля траціны насельніцтва Ірака, значная частка насельніцтва Лівана, Емена, Бахрэйна, у Афганістане — фарсіваны на захадзе краіны і хазарэйцы. Да ісмаіліцкай галіны шыізму належыць большасць жыхароў Горна-Бадахшанскай вобласці Таджыкістана — памірскія народы.

Колькасць шыітаў у Расіі нязначная. Да гэтага кірунку іслама належыць большая частка азербайджанцаў (у самім Азербайджане шыіты складаюць па розных падліках да 70 % насельніцтва).

Галіны[правіць | правіць зыходнік]

Пераважным кірункам у шыізме з'яўляецца імамізм, сярод якіх адбыўся раскол на шыітаў-двунадзясятнікаў (існаашарытаў) і ісмаілітаў. Цяпер узаемаадносіны паміж двунадзясятнікамі (а таксама зейдзітамі) і іншымі шыіцкімі плынямі часам прымаюць напружаныя формы. Нягледзячы на падобныя моманты ў веравучэнні, фактычна гэта розныя суполкі. Шыіты традыцыйна падзяляюцца на дзве вялікія групы: умераныя (шыіты-двунадзясятнікі, зейдзіты) і крайнія (ісмаіліты, алавіты). Разам з тым, з 1970-х гадах пачаўся зваротны паступовы працэс збліжэння ўмераных шыітаў, алавітаў і ісмаілітаў.

Зноскі

  1. Ислам. Энциклопедический словарь. М.: «Наука», Главная редакция восточной литературы, 1991. — 315 с. — ISBN 5-02-016941-2 — с.298.
  2. Atlas of the Middle East (Second ed.). Washington D.C.: National Geographic. 2008. pp. 80-81. ISBN 978-1-4262-0221-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Shijah-stub