Сінтаксіс англійскай мовы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Сінтаксіс англійскай мовы (English syntax)- гэта парадак членаў сказа ў англійскай мове. Як і ў беларускай мове парадак членаў сказа англійскай мовы адносна гібкі, але падпарадкаваны пэўным правілам.

Тыпы сказаў[правіць | правіць зыходнік]

Як і ў беларускай мове сказы англійскай мовы можна падзяліць на тры групы:

  • просты сказ (John was eating soup - Джон еў суп);
  • складаназлучаны сказ - дзе дзве часткі сказа звязаны паміж сабой злучнікам, а па-асобку не залежаць адзін ад аднаго (Dick wanted to come, but had to stay at home - Дзік хацеў прыйсці, але мусіў застацца дома);
  • складаназалежны сказ, які складаецца з галоўнага сказа, што выражае асноўную думку і даданага сказа, які дапаўняе яе (If your father were rich I woud marry you - Калі б твой бацька быў багаты, я б на табе ажаніўся (ці выйшла б за цябе)).

Члены сказа[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнік і выказнік[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш прынцыповае адрозненне беларускай мовы ад англійскай у тым, што беларуская мова адносіцца да катэгорыі сінтэтычных, а англійская да аналітычных. Таму пры перакладзе на беларускую, як і на рускую з англійскай неабходна ведаць якое слова ў англійскім сказе з'яўляецца дзейнікам, а якое выказнікам[1]. Дзейнікам у сказе служыць слова, якое характарызуе нейкія прадмет, з'яву ці асобу, якія ажыццяўляюць нейкае дзеянне ці знаходзяцца ў пэўным стане. У англійскім сказе дзейнік выражаецца назоўнікам, рознымі відамі займеннікаў, інфінітывам ці герундыем. А выказнікам з'яўляецца любы дзеяслоў ці спалучэнне некалькі дзеясловаў альбо камбінацыя дзеяслова з прыметнікам ці назоўнікам. У прыкладзе ніжэй дзейнік вылучаны цёмным, а выказнік курсівам:

Mr.Brown/He/This/To run/Working was important - М-р Браўн/Ён быў важным/Гэта/Бегчы/Працаваць было важным.

Магчыма выкарыстанне адначленных сказаў[2] (сказаў, у якіх ёсць дзейнік, але няма выказніка ці наадварот) у такіх сітуацыях: мастацкая літаратура (сказы з аднім дзейнікам напр., "Слязіна (A tear)", "Трэйлер (The trailer)"); імператывы (сказы з аднім выказнікам, напр., "Стой! (Halt!)") і папяраджальныя знакі (сказы з аднім выказнікам, напр., "Ідзіце (Walk)").

Азначэнне, дапаўненне і акалічнасць[правіць | правіць зыходнік]

Нярэдка азначэнне, якое звычайна выражаецца ў сказе прыметнікам, займеннікам ці назоўнікам і якое характарызуе ўласцівасці дзейніка, ставіцца першым словам у сказе англійскай мовы. Але яго можа "апярэдзіць" артыкль.

The wise/then/state secretary went out. - Мудры/Тагачасны/Дзяржаўны сакаратар выйшаў.

Дапаўненне можа быць выражана дзеясловам ці назоўнікам і звычайна ставіцца пасля выказніка паколькі дапаўняе яго значэнне:

He went home - Ён пайшоў дадому.

У большасці выпадкаў акалічнасць у сказе выражаецца прыслоўем ці прыметнакм. Акалічнасць звычайна ўдакладняе сэнс выказніка: They went fast - Яны ішлі хутка. Існуе каля дзясятка відаў акалічнасці - месца, часу, вобразу дзеяння, мэты і г.д.

У сказе азначэнне выражанае прыметнікам ставіцца пераважна перад назоўнікам, які яно характарызуе. Калі ў якасці азначэння выкарыстоўваюць іншыя часціны мовы, напрыклад, дзеепрыметнік (those interested - зацікаўленыя) ці інфінітыў (a man to do it - чалавек, які здольны гэта зрабіць) яно можа стаяць і пасля слова, якое яно характарызуе. Таксама адносна свабодную пазіцыю ў сказе мае свабоднае азначэнне (яно аддзяляецца коскамі ад астатніх членаў сказа, таму і лічыцца свабодным: Happy and tired, they were sitting together/They were sitting together, happy and tired - Шчаслівыя і стомленыя, яны сядзелі разам.

Дапаўненне звычайна стаіць пасля дзеяслова, значэнне якога яно дапаўняе ці ўдакладняе. Акалічнасць можа стаяць у самых розных пазіцыяй: у пачатку сказа, паміж дапаможным і асноўным дзеясловамі, пасля выказніка і ў канцы сказа. Адзін і той жа від акалічнасці можа ставіцца ў розных пазіцыях і пры гэтым значэнне фразы можа не змяняцца.

Прыклады складаных канструкцый з дзейнікам, выказнікам і дапаўненнем[правіць | правіць зыходнік]

  • Складаны дзейнік: He is known to work much - Пра яго ведаюць, што ён шмат працуе.
  • 'Складанае дапаўненне з інфінітывам: I saw him help you - Я бачыў, як ён дапамагаў табе.
  • Інфінітыўная канструкцыя з прыназоўнікам: It's possible for us to accept your invitation - Магчыма, што мы прымем ваша запрашэнне
  • Складаны выказнік: They are angry with you - Яны злуюцца на цябе[3].

Інверсія[правіць | правіць зыходнік]

Існуюць граматычны і эмфатычны віды інверсіі. Граматычны пераважна сустракаецца ў агульных? спецыяльных i альтэрнатыўных пытаннях з мадальнымі дзеясловамі, а таксама be і will:

Was he happy? (Ці быў ён шчаслівым? ) параўн. з He was happy (Ён быў шчаслівым);

What can you do? (Што ты можаш зрабіць?) параўн. з So, what you can do... (Вось, што ты можаш зрабіць...).

Will you drink tea or coffee? (Ты будзеш піць чай ці каву?) параўн. з You will drink tea or coffee (Ты будзеш піць чай ці каву).

Эмфатычная інверсія сустракаецца ў выпадках калі ў сказе робіцца націск на пэўнае слова[4], напрыклад: Friends she had many замест She had many friends. У такім выпадку пераклад ідзе з націскам на тое ж слова і з прыкладна такім жа парадкам слоў у беларускім сказе. Таму лепш перакласці вышэй прыведзены прыклад "Сяброў у яе было шмат", а не "У яе было шмат сяброў".

Зноскі

  1. Слепович В.С. Курс перевода. Руский-английский. Мн.: "ТетраСистемс", 2001, с.7
  2. Krylova, I.P., Gordon, E.M. A Grammar of Present-day English. Practical Course. М.: "КДУ", 2008, рр. 416
  3. Даволі падрабязная апісанне розных функцыі кожнага члена сказа можна знайсці ў даведкавым дапаможніку: Krylova, I.P., Gordon, E.M. A Grammar of Present-day English. Practical Course. М.: "КДУ", 2008, рр. 416-432
  4. Слепович В.С. Курс перевода. Руский-английский. Мн.: "ТетраСистемс", 2001, с.86