Марфалогія мовы
З Вікіпедыя.
марфало́гія (ад грэч.: morphē форма і грэч.: logos вучэнне, літаральна навука аб формах), раздзел граматыкі, які вывучае словы ў сістэмах іх форм словазмянення, разглядаючы правілы змянення словаў, адрозненні словаформаў адной лексемы, пытанні прыналежнасці словаформаў тым ці іншым словам (гл.таксама: сінтаксіс).
Прадметам марфалогіі як лінгвістычнай дысцыпліны з'яўляецца вучэнне аб часцінах мовы, якія з'яўляюцца самымі вялікімі граматычнымі групамі словаў, якімі займаецца марфалогія.
[правіць] крыніцы
- Курс беларускай мовы: Падручнік / Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба, З. І. Бадзевіч. — Мн.: Універсітэцкае, 1996. — 654 с. ISBN 985-09-0043-1

