Табакерка (паэма)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Табакерка
Zgon tabakiery
Жанр паэма
Аўтар Тамаш Зан
Мова арыгінала польская
Дата напісання 1818

«Табакерка», першапачатковая назва — «Смерць табакеркі» (польск.: Zgon tabakiery) — няскончаная паэма Тамаша Зана, напісаная ў 1818 годзе.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Герой паэмы, стары барскі канфедэрат, выколвае іголкай на табакерцы сцэнкі з вобразамі народнай творчасці і побыту. У паэме апісваюцца:

  • язычніцкі абрад, паводле якога адбывалася пахаванне легендарнага князя Свінтарога
  • сялянскае вяселле
  • сцэнка з русалкамі, што гайдаюць на голлях дрэў зачараванага імі хлопца
  • карціны сялянскай працы (ворыва, жніво, касьба, хатнія работы)
  • святкаванне Купалля і народныя павер'і, звязаныя са святам (угадванне надвор'я па палёце ластавак і крыку варон)

Таксама у тэкст паэмы Тамаш Зан уключыў цэлую баладу, заснаваную на народным паданні пра Бекешаву гару ў Вільні. Да гэтага матыву звяртаўся і Ян Чачот (гл. Бекеш)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Цвірка, К. Вечны выгнаннік і пілігрым. Жыццё і творчасць Тамаша Зана. — 1994. — № 2. — С. 17—24.
  • Філаматы і філарэты / Укладанне, пераклад польскамоўных твораў, прадмова, біяграфічныя даведкі пра аўтараў і каментарыі К. Цвіркі,. — Мн., 1998. — С. 197. — 400 с. — (Беларускі кнігазбор).