Ян Чачот

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ян Чачот

Ян-Антоні Чачот (24 чэрвеня (7 ліпеня) 1796, в. Малюшычы Навагрудскага пав. Слонімскай губ., цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці — 11 (23) жніўня 1847, Друскенікі, цяпер Друскінінкай, Літва; Псеўданім: Tłumacz Piosnek wieśniaczych z nad Niemna i Dźwiny; Крыптанімы: Jan Cz…t; Jan Cz…tt; F. Kol…) — беларускі і польскі паэт, фалькларыст, мовазнавец.

У 1809 паступіў у павятовую школу дамініканаў у Навагрудку, дзе пазнаёміўся і пасябраваў з Адамам Міцкевічам. Восенню 1816 паступіў на аддзяленне маральных і палітычных навук Віленскага універсітэта. З-за матэрыяльных праблем пакінуў вучобу і ўладкаваўся на працу ў віленскае бюро па ўпарадкаванні архіваў Радзівілаў. Часта выязджаў у Мінск, Навагрудак, Варшаву. У 1818 быў прыняты ў Таварыства філаматаў. На паэтычным турніры філаматаў, які адбыўся 21 снежня 1818 у Вільні, быў прызнаны трэцім (пасля Адама Міцкевіча і Тамаша Зана) паэтам. З 1820 узначаліў Блакітны (літаратурны) аддзел у складзе Таварыства філарэтаў. Арыштаваны 10 кастрычніка 1823 у час выкрыцця тайных студэнцкіх згуртаванняў пры Віленскім універсітэце. Зняволены ў Базыльянскіх мурах да 22 кастрычніка 1824. У зняволенні склаў рукапісны зборнік «Песенкі і іншыя вершы», які ўдалося перадаць на волю. Сасланы спачатку ў крэпасць Кізіл, у маі 1825 адпраўлены ва Уфу. У 1828 паступіў там на дзяржаўную службу. З 1830 жыў у Цверы. З 1833 пасяліўся ў Лепелі, дзе працаваў у кіраўніцтве Бярэзінскага канала. У 1841 атрымаў дазвол пераехаць на Навагрудчыну, працаваў у Шчорсаўскай бібліятэцы да смерці яе ўладальніка А. Храптовіча (1844). Вясной 1847 выехаў на лячэнне ў Друскенікі, дзе і памёр. Пахаваны ў в. Ротніца, цяпер Літва.

[правіць] Выданні

ВікіЦытатніку
Матэрыялы па тэме ў
Вікі-Крыніцах
  • Piosnki wieśniacze znad Niemna. We dwóch częściach. Wilno, 1837.
  • Piosnki wieśniacze znad Niemna i Dźwiny. Wilno, 1839.
  • Piosnki wieśniacze znad Dźwiny. Wilno, 1840.
  • Piosnki wieśniacze znad Niemna i Dźwiny, z dołączeniem pierwotwornych w mowie sławiano-krewickiej. Wilno, 1844.
  • Piosnki wieśniacze znad Niemna, Dniepra i Dniestra. Wilno, 1845.
  • Piosnki wieśniacze znad Niemna i Dźwiny, niektóre przysłowia i idiotyzmy w mowie sławiano-krewickiej, z postrzeżeniami nad nią uczonymi. Wilno, 1846.
  • Pieśni ziemianina przez tłumacza Piosnek wieśniaczych znad Niemna i Dźwiny. Wilno. Wilno, 1846.
  • Jan Czeczot. Spiewki o dawnych litwinach do roku 1434. Vilnius: Sudaryt., vert. R. Koženiauskienė, str. «Jonas Čečiotas» R. Griškaitė. Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla, 1994
  • Наваградскі замак: Творы. Мн., 1989;
  • Выбр. тв. Мн., 1996.

[правіць] Літаратура

  • R. Griškaitė. Jonas Čečiotas // Jan Czeczot. Spiewki o dawnych litwinach do roku 1434. Vilnius: Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla, 1994. P. 206—281.
  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794-1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.2. —Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
    • Windakiewicz S. Jan Czeczot. Kraków, 1934;
    • McMillin A. Jan Czeczot in Byelorussian and Polish literature // Journal оf Byelorussian Studies. 1969, № 1;
    • Каханоўскі Г. Уральская ссылка Яна Чачота // Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу. Мн., 1984;
    • БП, т. 6;
    • АЗБ

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў
Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах