Тазаўскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тазаўскі раён
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 10 снежня 1930
Насельніцтва
  • 17 235 чал. (1 студзеня 2018)[1]
Плошча
  • 137 410 км²
Тазаўскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тазаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальная акруга, з 2005 па 2021 гады — муніцыпальны раён) у складзе Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі Расійскай Федэрацыі.

Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак Тазаўскі. Раён утвораны 10 снежня 1930 года.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаны за Палярным кругам, на паўночным усходзе ЯНАА. Мяжуе з Пураўскім, Надымскім, Краснасялькупскім раёнамі, праз Обскую губу мяжуе з Ямальскім раёнам. На ўсходзе мяжуе з Краснаярскім краем.

Плошча тэрыторыі — 174 343,92 км². Большая частка раёна размяшчаецца на Гыданскім паўвостраве. Паўднёвы захад раёна ахоплівае паўночна-ўсходнюю частку Тазаўскага паўвострава. Акрамя гэтага, да раёна адносяцца прылеглыя астравы Карскага мора: Алені, Шакальскага, Вількіцкага, Неўпакоева, а таксама астравы ў дэльце ракі Таз і Тазаўскай губы.

Важнае транспартнае значэнне ў раёне маюць рэкі і залівы: Таз, Обская губа, Гыданская губа, Тазаўская губа. Навігацыя доўжыцца з ліпеня па верасень.

Самыя буйныя рэкі раёна — Таз, Танама, Месаяха, Юрыбей.

Зноскі