Тамара Міхайлаўна Пучкаева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тамара Міхайлаўна Пучкаева
Дата нараджэння 19 мая 1927(1927-05-19) (96 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук (1964)
Член у

Тамара Міхайлаўна Пучкаева (19 мая 1927, г. Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар. Кандыдат эканамічных навук (1964).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Маскоўскі інжынерна-эканамічны інстытут у 1950 годзе, аспірантуру ў 1964 годзе. Працавала ў Белдзяржпраекце, з 1961 года — аспірантка, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела ў БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1960 года. Пражывала ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнічала ў распрацоўцы генпланаў Брэста, Ліды, Мінска, Мазыра, Маладзечна, Рэчыцы (19511961), ПРП груп адміністрацыйных раёнаў Калінінградскай, Смаленскай вобласці (19741981).

Апублікавана больш за 50 прац, у т.л.: «Эканоміка рэканструкцыі жылых раёнаў у гарадах Беларусі» (1961), «Асноўныя кірункі планіроўкі і фарміравання сеткі гарадскіх і сельскіх паселішчаў БССР да 2000 года» (1970); у аўтарскім калектыве: «Кіраўніцтва па складанні схем і праектаў раённай планіроўкі» (1978), «Развіццё сеткі населеных месцаў Беларускай ССР» (1979), «Асаблівасці працэсаў урбанізацыі і рассялення ў Беларускай ССР» (1982).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]