Тарніца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тарніца
польск. Tarnica
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня1 346 м
Адносная вышыня494 м
Размяшчэнне
49°04′10″ пн. ш. 22°44′17″ у. д.HGЯO
Краіна
ВаяводстваПадкарпацкае ваяводства
Горная сістэмаКарпаты 
Хрыбет ці масіўЗаходнія Бяшчады 
Тарніца (Польшча)
Тарніца
Тарніца
Тарніца (Падкарпацкае ваяводства)
Тарніца
Тарніца
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тарніца — найвышэйшы горны пік польскіх Бяшчадаў, які знаходзіцца на канцы хрыбта паланінаў, у групе так званага «гнязда» Тарніцы і Галіччы. Належыць да Кароны польскіх гор. Пік Тарніцы узносіцца на 500 м над далінай Валасаткі і мае асаблівы сілуэт. Ад суседняга масіва Крэменя хрыбет аддзелены глыбокім Гапроўскім перавалам, а з Шырокім верхам злучаецца востра вырэзаным перавалам, вышынёй 1275 м над узроўнем мора, ад якога паходзіць назва гары (на румынскай мове слова «tarniţa» значыць «сядло», «перавал»). Вузкі, востры, крыху падоўжаны хрыбет гары, з двума выразнымі пікамі (1346 і 1339 м), поўны валуноў і натуральных заглубенняў, а таксама парэшткаў ваенных акопаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]