Таццяна Васілеўна Арасланава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таццяна Васілеўна Арасланава
Дата нараджэння 12 чэрвеня 1953(1953-06-12)[1] (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
Месца працы
Жанр габелен і батык
Вучоба
Уплыў Альберт Васілевіч Някрасаў
Член у

Таццяна Васілеўна Арасланава (нар. 12 чэрвеня 1953, в. Пешчывіцы, Пскоўская вобласць, Расія) — беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 12 чэрвеня 1953 года ў вёсцы Пешчывіцы Пскоўскай вобласці. Скончыла ў 1976 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Вучылася ў А. Арлова, А. Някрасава, Л. Дзягілева. Удзельніца мастацкіх выставак з 1979 года[2].

У 1970–1978 гг. працавала мадэльерам на Бабруйскай фабрыцы мастацкіх вырабаў. З 1989 г. мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва камбіната «Мастацтва», з 1991 г. – мастак творчых майстэрняў у Бабруйску. З 1978 г. – выкладчык Бабруйскай дзіцячай мастацкай школы, з 1994 г. – дырэктар, з 2014 года зноў выкладчык школы[3].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1990 года[2].

Жыве ў г. Бабруйску[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (габелен, батык). Асноўныя творы: габелены «Адлюстраванне» (1979), «Цвіценне папараці» (1981), «Раніца. Абуджэнне» (1983), «Звініць капеж» (1986), «Кветкі памяці», «Крыніца» (абодва 1987), «Крыніца» (1989), «Росная раніца» (1990), «Кветкі» (1991), «Пара цвіцення» (1992), «Блікі», «Цвіценне» (абодва 1994), «Трыумф», «Парывы ветру» (абодва 1995), «Пяшчота» (1998), «Жураўліная песня» (2015); заслона «Урачыстасць»[2][3].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ[2].

Зноскі

  1. Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL
  2. а б в г д Арасланава Таццяна Васілеўна // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
  3. а б Арасланова Татьяна Васильевна — ХУДОЖЕСТВЕННАЯ ПАЛИТРА МОГИЛЕВСКОГО КРАЯ (руск.). Праверана 2 сакавіка 2024.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Арасланава Таццяна Васілеўна // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]