Тлушчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тлушчанка

Тлушчанка звычайная (Pinguicula vulgaris)
Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pinguicula L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  34433
NCBI  4197
EOL  60117
GRIN  g:9414
IPNI  23916-1

Тлушчанка[3] (Pinguícula) — род шматгадовых насякомаедных раслін сямейства плывунцовых. Каля 45 відаў. Пашыраны ў нетрапічных паясах Паўночнага паўшар’я. Растуць у вільготных месцах. На Беларусі 1 від — тлушчанка звычайная.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У адрозненне ад іншых родаў сямейства плывунцовых, у тлушчанак ёсць сапраўдныя карані.

Лісце ўтварае прыкаранёвую разетку. Верхні бок ліста пакрыты шматлікімі залозкамі: адны з іх вылучаюць цукрыстую слізь, якая з’яўляецца пасткай для дробных насякомых; іншыя залозкі генеруюць ферменты, якія спрыяюць пераварванню ежы. Рухі насякомых, якія трапляюць у расліны, прыводзяць да павольнага скручвання лісцінкі, а слізь растварае бялкі цела ахвяры.

Кветкі адзіночныя, на доўгіх кветканосах. Колер: фіялетавы, блакітны, ружовы, рэдка белы.

Плод — каробачка.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Насяляюць у пазатрапічнымі абласцях Паўночнага паўшар’я, а таксама ў Паўднёвай Амерыцы.

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

Род Тлушчанка складаецца з 47[4] відаў.

Спіс відаў[правіць | правіць зыходнік]

Спіс заснаваны на даных EOL і GRIN.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Спіс відаў роду Тлушчанка на сайце The Plant List

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]