Тошчыцкі бой
Тошчыцкі бой | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна | |||
Дата | 5.09 1943 | ||
Месца | чыгуначная станцыя Тошчыца | ||
Праціўнікі | |||
Камандуючыя | |||
|
|||
Тошыцкі бой — бой партызанскіх фарміраванняў Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на чыгуначнай станцыі Тошчыца на лініі Магілёў — Жлобін 5 верасня 1943 года.
Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]
Буйны нямецкі гарнізон на станцыі Тошчыца ахоўваў важны ўчастак ракаднай чыгункі ў аператыўным тыле групы нямецкіх армій «Цэнтр», актыўна перашкаджаў узаемадзеянню партызанскіх сіл Быхаўскай ВАГ, якія дыслацыраваліся абапал чыгункі ў Быхаўскім і Журавіцкім раёнах. Падыходы да гарнізона прыкрывалі дзоты, драцяныя загароды, кулямётная вышка. Камандаванне ВАГ прыняло рашэнне правесці аперацыю ў светлы час сутак, калі гітлераўцы (паводле звестак партызанскай разведкі) адпачывалі пасля начной аховы дарогі і менш за ўсё чакалі нападу. Ажыццяўленню аперацыі перашкаджала адсутнасць сувязі паміж усходняй і заходняй групоўкамі Быхаўскай ВАГ. Некалькі сувязных загінулі пры спробе пераходу чыгункі. Толькі 2—3 верасня чатырнаццацігадовай Н. Гадунцовай удалося двойчы перайсці праз паліцэйскія пасты і ўстанавіць сувязь паміж атрадамі.
Бой[правіць | правіць зыходнік]
Да чатырох гадзін раніцы 5 верасня партызаны акружылі станцыю Тошыца. У 9 гадзін раптоўным ударам з захаду 152-га, 425-га, 435-га партызанскіх атрадаў і з усходу 225-га, 820-га, і 830-га атрадаў, 810-га пад кіраўніцтвам камандзіра злучэння Ф. П. Падаляна і начальніка штаба І. П. Федзячэнкі партызаны падавілі агнявыя кропкі праціўніка, падарвалі вышку з кулямётам. У ходзе бою яны разбурылі пераводныя стрэлкі, узарвалі вадакачку, рэльсы, лесапільны завод, спалілі на станцыі эшалон, забралі трафеі і арганізавана адышлі. Праціўнік страціў больш за 120 салдат і афіцэраў забітымі і параненымі. Чыгунка на ўчастку бою была выведзена са строю на 72 гадзіны.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
У 1973 годзе на будынку станцыі Тошчыца ў гонар партызан, якія разграмілі тут 5 верасня 1943 года нямецкі гарнізон, была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- У. С. Пасэ // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 590. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.