Трабская суконная мануфактура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тра́бская суконная мануфактура[1] — мануфактура, якая дзейнічала ў 18061854 гадах у мястэчку Трабы Ашмянскага павета Віленскай губерні (сучасная вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі).

Мануфактура размяшчалася ў дзевяці драўляных будынках. Мела вадзяны рухавік, фарбавальню і сукнавальню. У 1823—1828 гадах — 36 ткацкіх станкоў, 6 часальных і 6 стрыгальных машын, 3 прадзільныя машыны. Працаваў 221 прыгонны селянін.

Мануфактура вырабляла розныя гатункі сукна, байку, коўдры, гунькі. У 1824 годзе было выраблена 25 тыс. аршынаў сукна.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]