Трамбацыты
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Трамбацыты (ад грэч. θρόμβος, «згустак» і κύτος, «клетка») — невялікія (2-4 мкм дыяметрам) дыскападобныя бяз'ядзерныя клеткавыя фрагменты, якія цыркулююць у крывацёку, рэагуюць на пашкоджанні сасудаў і граюць крытычна важную ролю ў гемастазе і трамбозе. Трамбацыты ўтвараюцца пры фрагментацыі сваіх папярэднікаў мегакарыяцытаў у касцяным мозгу. З аднаго мегакарыяцыта ўтвараецца ад 5 да 10 тысяч трамбацытаў. Сярэдняя працягласць жыцця трамбацытаў складае 5-9 дзён. Старыя трамбацыты руйнуюцца ў працэсе фагацытозу ў селязёнцы і клеткамі Купфера ў печані.
Літаратура[правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
| Кроў | |
|---|---|
| Крывятварэнне | |
| Састаў крыві |
Плазма крыві • Эрытрацыты • Трамбацыты • Лейкацыты (Гранулацыты • Агранулацыты) |
| Гранулацыты | |
| Агранулацыты |
Лімфацыты (T-лімфацыт • B-лімфацыт • NK-лімфацыт) • Манацыты |
| Біяхімія крыві | |
| Хваробы крыві | |
| Гл. таксама | |
