Лейкоз
| Лейкоз | ||
|---|---|---|
| Мікрапрэпарат костнага мозгу хворага на вострую В-лімфацытарную лейкабластную лейкемію. | ||
| МКХ-10 | C91.-C95. | |
| МКХ-9 | 208.9 | |
| МКЗ-А | 9800-9940 | |
| DiseasesDB | 7431 | |
| MeSH | D007938 | |
Лейкоз (лейкемія, алейкемія, рак крыві, белакроўе) — кланальнае злаякаснае (неапластычнае) захворванне крывятворнай сістэмы. Да лейкозаў адносіцца шырокая група такіх захворванняў, розных па сваёй этыялогіі. Пры лейкозах злаякасны клон утвараецца з няспелых гемапаэтычных клетак касцявога мозгу.
Цячэнне хваробы [правіць]
Пры лейкозе пухлінавая тканка першапачаткова разрастаецца ў месцы лакалізацыі касцявога мозгу і паступова замяшчае нармальныя парасткі крыватвору. У выніку гэтага працэсу ў хворых лейкозам заканамерна развіваюцца розныя варыянты цытапеній - анемія, тромбацытапенія, лімфацытапенія, гранулацытапенія, што прыводзіць да падвышанай крывацечнасці, кровазліцця, прыгнечання імунітэту з далучэннем інфекцыйных ускладненняў.
Метастазаванне пры лейкозе суправаджаецца з'яўленнем лейкозных інфільтратаў ў розных органах - печані, селязёнцы, лімфатычных вузлах і інш. У органах могуць развівацца змены, абумоўленыя абтурацыяй сасудаў пухлінавымі клеткамі - інфаркты, язвава-некратычныя ўскладненні.
| Кроў | |
|---|---|
| Крывятварэнне | |
| Састаў крыві | |
| Гранулацыты | |
| Агранулацыты |
Лімфацыты (T-лімфацыт • B-лімфацыт • NK-лімфацыт) • Манацыты |
| Біяхімія крыві | |
| Хваробы крыві |
Анемія • Лейкоз • Каагулапатыя (Гемафілія, Хвароба фон Вілебранда) |
| Гл. таксама | |