Транспаданская рэспубліка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Транспаданская рэспубліка Repubblica Transpadana васальная рэспубліка Францыі |
|||||||
|
|||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Паўночная Італія ў 1796 г. Размешчанае ў цэнтры карты Міланскае герцагства стала асновай для фарміравання Транспаданскай рэспублікі. |
|||||||
| Сталіца | Мілан | ||||||
Транспаданская рэспубліка (іт. Repubblica Transpadana) — «даччыная» рэспубліка рэвалюцыйнай Францыі ў паўночнай Італіі на левым беразе рэкі По, якая існавала ў 1796—1797 гадах. Сталіца — горад Мілан.
Гісторыя [правіць]
Утворана ў 1796 годзе генералам Банапартам пасля перамогі пры Лодзі з тэрыторый Міланскага герцагства, герцагствы Мантуя, Біскупства Трэнт і часці Венецыянскай рэспублікі. Была арганізавана па ўзоры Французскай рэспублікі.
Скасаванне [правіць]
29 чэрвеня 1797 года Транспаданская рэспубліка была злучана з Цыспаданскай рэспублікай, ад якой яе аддзяляла рака По, у адзіную Цызальпінскую рэспубліку.
| Гэта пачатак артыкула па гісторыі Італіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |