Тройскі замак
Тройскі замак (чэш. Trojský zámek) — першы ў Празе летні загарадны палац (чэш. letohrádek). Выбудаваны ў аднайменным прыгарадзе Прагі на беразе Влтавы ў 1679-91 гг. імперскімі графамі Штэрнбергамі(чэшск.) бел. па барочным праекце французскага эмігранта Жана-Батыста Матэі(чэшск.) бел..
Ляпныя ўпрыгожванні лесвіцы, якая вядзе ў сад, выкананы братамі Герман з Дрэздэна. Над вычварнымі фрэскамі-падманкамі ўсярэдзіне палаца працавалі запрошаныя італьянцы і галандцы; з іх найбольшай вядомасцю карыстаецца плафон на тэму апафеозу Габсбургаў.
У наш час у сценах будынка экспануюцца карціны чэшскіх мастакоў XIX стагоддзя, а таксама дзейнічае музей віна. Каля сядзібнага дому ўсталяваны помнік Яну Гусу (1926), а трохі далей размяшчаюцца Пражскі заапарк і батанічны сад.
Крыніца [правіць]
- Цтибор Рыбар. Прага. Путеводитель. М., 1990. С. 166.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палац-замак Троя
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |