Тур ААЭ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
назва Тур ААЭ
Бягучае спаборніцтва Тур ААЭ 2022
Інфармацыя пра гонку
Час правядзення люты
Рэгіён ААЭ
Мясцовая назва جولة الإمارات
Дысцыпліна Шашэйны веласпорт
Тып Супервелашматдзёнка
Арганізатар RCS Sport
Гісторыя
Першая гонка 2019
Нумар гонкі 4
Першы пераможца Славенія Прымаж Рогліч
Рэкорд перамог Славенія Тадэй Пагачар

Тур ААЭ (англ.: UAE Tour) — штогадовая шашэйная шматдзённая велагонка, якая праходзіць у канцы лютага — пачатку сакавіка па дарогах ААЭ.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гонка з’явілася ў выніку аб’яднання дзвюх мясцовых гонак — Тура Абу Дабі і Тура Дубая, якія праводзіліся ў краіне з 2014 года, і адразу ўвайшла ў каляндар UCI World Tour.

Арганізатарамі з’яўляюцца спартыўны савет Абу-Дабі (ADSC) і спартыўны савет Дубая (DSC) сумесна з RCS Sport, які праводзіць Джыра д’Італія.

Дыстанцыя новай гонкі складзе сем этапаў замест чатырох-пяці ў кожнага з яе папярэднікаў. У 2019 годзе маршрут прайшоў з Абу-Дабі ў Дубай па тэрыторыях усіх сямі эміратаў, а ў 2020 годзе ў зваротным кірунку.

Лагатып гонкі выкананы ў выглядзе сямівугольніка, які сімвалізуе сем эміратаў, што ўтвараюць ААЭ, і з выкарыстаннем кветак нацыянальнага сцяга.[1]

Спіс пераможцаў агульнай класіфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Год Пераможца
4 2022 Славенія Тадэй Пагачар
3 2021 Славенія Тадэй Пагачар
2 2020 Вялікабрытанія Адам Ейтс
1 2019 Славенія Прымаж Рогліч

Зноскі

  1. UAE Tour Debut Edition - Logo and Trophy unveiled in Dubai (англ.). theuaetour.com (8 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2018. Праверана 25 жніўня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]