Тытулярная царква

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фасад Санта Пудэнцыяна з гербамі Папы Яна Паўла II, злева яе тытулярыя кардынал а Іаахіма Майснер архібіскупа Кёльна.

Тытулярная царква (лац.: titulus ecclesiae) у рыма-каталіцкай царкве адна з цэркваў Рыма да якой прызначаецца кардынал. У паганскія часы titulus азначаў надпіс на камяні. Пазней, у дачыненні да цэркваў у Рыме, titulus — адны з найбагацейшых ранніх хрысціянскіх цэркваў (усе разам вядомыя як «tituli») пабудаваны вакол мяжы горада Рыма, якія былі прыпісаны патронам, чые імёны часта іх ідэнтыфікавалі: "Яны атрымалі назву tituli, ад імя заснавальніка або ўладальніка, які трымаў уласнасць пад апекай для Касцёла.[1] "Найбольш старажытны тэкст, які спасылаецца на titulus гэтага віду — IV стагоддзя на абарону Афанасія Вялікага супраць арыян. Да канца V стагоддзя Liber Pontificalis прызначыў 25 tituli. Яшчэ тры былі дададзеныя ў XII стагоддзі. У рымскім каталіцызме, уладальнік адной з гэтых цэркваў «тытулярны». Такімі ўладальнікамі былі спачатку традыцыйна карэнныя рымляне (высокага сацыяльнага становішча) у дамах якіх і збіраліся першыя хрысціяне (лац.: domus ecclesiae). Першая царква ў Рыме, якая мела тытулярнага неітальянца была Санці Куатра Каранаці: Дзітрых Трырскі быў прызначаны тытулярным у 975 Папам Рымскім Бенедыктам VII. Але базіліка была першапачаткова Titulus Aemilianae, маючы сваю назву ад яе заснавальніцы, ва ўласнасці якой несумненна знаходзілася вялікая Рымская віла, чые асновы сталі царквой і чыя зала прыёмаў стала царкоўнай базілікай. Сёння, кожнаму члену Калегіі кардыналаў у сане кардынала-прэсвітара прызначана тытулярная царква. Кардынальства развілося ад старэйшага духавенства ў Рымскай дыяцэзіі (7 біскупаў прыгарадных гарадоў, 14 дыяканаў дыяцэзіі, святары / прэсвітары рымскіх парафій) і вакол яе. Паколькі Калегія інтэрнацыялізавалася, кожнаму кардыналу давалі titulus, робячы яго ганаровым членам рымскага духавенства. Сёння, кардыналы-прэсвітары маюць свабодныя патронскія адносіны са сваімі тытулярнымі цэрквамі (імёны і гербы напісаны на мемарыяльнай дошцы ў царкве, і атрымліваюць грошы для падтрымання і рэстаўрацыі сваіх цэркваў), але яны больш не ўдзельнічаюць у фактычным кіраванні прыходамі. (Аналагічна, кардыналам-біскупам даюць ганаровы тытул на адну з субурбікарных дыяцэзій, а кардыналам-дыяканам, якіх сёння значна больш лічбы чатырнаццаць, даюцца падобныя адносіны з цэрквамі сваіх дыяканаў).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спіс тытулярных цэркваў

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]