Уладзімір Аляксеевіч Пераверзеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Аляксеевіч Пераверзеў
Дата нараджэння 1962
Месца нараджэння
Род дзейнасці урач, фізіёлаг, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1997)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Уладзімір Аляксеевіч Пераверзеў (нар. 1962) — беларускі фізіёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1997), прафесар (1999)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў з адзнакай МДМІ ў 1985 г. Аспірант (1985-1988), асістэнт (1988-1992), старшы выкладчык (1992-1993), дацэнт (1993-1999), прафесар (з 1999) кафедры нармальнай фізіялогіі[3].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: біялагічная актыўнасць трутавых грыбоў; стан здароўя здаровых людзей і спосабы яго ўмацавання[2].

Аўтар больш за 480 навуковых і навучальных выданняў, у тым ліку 7 вынаходстваў, 72 артыкулаў, 4 манаграфій, 9 падручнікаў, 1 кіраўніцтва, 28 навучальных дапаможнікаў[3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 2015 годзе загадчык кафедры прафесар У. А. Пераверзеў за шматгадовую добрасумленную працу ўзнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя»[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Переверзев Владимир Алексеевич // Очерки истории кафедры нормальной физиологии Белорусского государственного медицинского университета / А. И. Кубарко, Л. И. Белорыбкина, А. А. Семенович. — Минск, 2002. — С. 94.
  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 12. — Мінск, 2001.