Уладзімір Мікалаевіч Заблоцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Мікалаевіч Заблоцкі
Дата нараджэння 17 снежня 1939(1939-12-17)
Дата смерці 6 жніўня 2020(2020-08-06) (80 гадоў)
Месца смерці
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Партыя
Род дзейнасці палітык
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР

Уладзімір Мікалаевіч Заблоцкі (17 снежня 1939 — 6 жніўня 2020, Мінск) — беларускі палітык, дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12 склікання. Кандыдат тэхнічных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 17 снежня 1939 года.

Скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут. Да 1990 года працаваў начальнікам аддзела Навукова-даследчага інстытута электронных вылічальных машын (Мінск).

З 1990 года дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі. Намеснік старшыні камісіі па навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу, член Камісіі ВС па эканамічнай рэформе, дасягненню эканамічнай самастойнасці і суверэнітэту. Належаў да апазіцыі Беларускага народнага фронту. Яму належала адна з ключавых роляў у стварэнні эканамічных канцэпцыяй і законапраектаў, якія апазіцыя БНФ уносіла на разгляд сесіяў Вярхоўнага Савета. Нягледзячы на пракамуністычныя настроі большай часткі дэпутатаў, шмат якія ідэі БНФ былі прынятыя. У красавіку 1995 года У. Заблоцкі ўдзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў апазіцыі БНФ супраць ініцыяванага наваабраным Прэзідэнтам Беларусі А. Лукашэнкам рэферэндуму аб змене дзяржаўнай сімволікі, пазбаўленні беларускай мовы статусу адзінай дзяржаўнай, праве Прэзідэнта распускаць Вярхоўны Савет і эканамічнай інтэграцыі з Расіяй.

Пазней Уладзімір Заблоцкі адзначыў як галоўнае з таго, што было зроблена ў пачатку 1990-ых, — дамагліся незалежнасці Беларусі і стварылі дзяржаву[1].

Памёр 6 жніўня 2020 года ў Мінску[2].

Зноскі