Уладзімір Міхайлавіч Калешка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Міхайлавіч Калешка
Дата нараджэння 23 студзеня 1942(1942-01-23) (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
залаты медаль ВДНГ сярэбраны медаль ВДНГ Заслужаны вынаходнік СССР

Уладзімір Міхайлавіч Калешка (нар. 23 студзеня 1942, в. Малышэвічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне цвердацельнай мікраэлектронікі і інтэгральнай схематэхнікі, аўтар навуковага адкрыцця па акустаэлектроннай з’яве галаўнога мозгу. Доктар тэхнічных навук (1980), прафесар (1982). Акадэмік Беларускай інжынернай тэхналагічнай акадэміі (1990), ганаровы акадэмік Каралеўскай акадэміі Іспаніі (1991), правадзейны член Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі (1992), Міжнароднай акадэміі экалогіі (1992).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1966), Фізіка-тэхнічны інстытут АН БССР (аспірантура, 1971).

Працаваў у Інстытуце электронікі АН БССР (1976—1989, загадчык аддзела цвердацельнай мікраэлектронікі), Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі АН БССР (з 1989, загадчык лабараторыі), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1998—2013, машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Інтэлектуальныя сістэмы», загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: мікра- і нанаэлектроніка; акуста- і біяэлектроніка; мікрапрацэсарныя сенсарныя сістэмы і элементная база камп’ютарнай тэхнікі; інфарматыка чалавека і медыцынскае апаратабудаванне і бяспека жыццядзейнасці; інтэлектуальныя прыборы, тэхналогіі і сістэмы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Званні лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР (1982), заслужанага радыста і вынаходніка СССР (1982), залатыя (5) і сярэбраныя (2) медалі ВДНГ СССР, Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Казахскай ССР (1963).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Физико-химические методы стимулирования технологических процессов микроэлектроники : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.12.18 / Колешко Владимир Михайлович. — Минск, 1980.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • М. П. Савік. Калешка Уладзімір Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 398—399. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Колешко Владимир Михайлович / Н. П. Савик // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 141.