Уладзімір Сяргеевіч Каравай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Сяргеевіч Каравай
Сцяг Міністр юстыцыі БССР
25 снежня 1986 — 19 лістапада 1988
Кіраўнік урада Уладзімір Бровікаў
Міхаіл Кавалёў
Папярэднік Аляксандр Здановіч
Пераемнік Валянцін Сукала

Нараджэнне 10 мая 1936(1936-05-10) (87 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць правазнавец
Узнагароды
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь

Уладзі́мір Сярге́евіч Карава́й (нар. 10 мая 1936, в. Міцкевічы, Вілейскі павет, Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка) — беларускі правазнавец і палітык. Міністр юстыцыі БССР (1986—1988). Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання (1997—2000). Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 10 мая 1936 года ў в. Міцкевічы Вілейскага павета Віленскага ваяводства (цяпер — Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці)[1].

Працоўную дзейнасць пачаў у 1954 годзе інструктарам Смаргонскага раённага камітэта ЛКСМБ. У 1955—1959 гадах служыў у Ваенна-марскім флоце. Пасля звальнення ў запас паступіў на юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1964 годзе абраны народным суддзёй народнага суда Гомельскага раёна, у 1965 годзе — народным суддзёй народнага суда Веткаўскага раёна, у 1965 годзе — членам Гомельскага абласнога суда.

Са жніўня 1969 года па 1973 год працаваў інструктарам Гомельскага абкама КПБ. З сакавіка 1973 года па сакавік 1978 года працаваў намеснікам старшыні Гомельскага абласнога суда па крымінальных справах. З сакавіка 1978 года — старшыня Гомельскага абласнога суда.

Працаваў дэпутатам Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў, членам рэвізійнай камісіі і прапагандыстам Гомельскага абкама КПБ, членам бюро першаснай партыйнай арганізацыі, выкладчыкам Універсітэта марксізму-ленінізму пры Гомельскім абкаме КПБ.

25 снежня 1986 года прызначаны Міністрам юстыцыі БССР[2]. 19 лістапада 1988 года абраны Старшынёй Вярхоўнага Суда БССР, знаходзіўся на гэтай пасадзе да сыходу ў адстаўку 4 студзеня 1997 года[3].

З 10 студзеня 1997 года[4] па 2000 год — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання (па прэзідэнцкай квоце). З’яўляўся старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Министры. Министерство юстиции Республики Беларусь Архівавана 11 снежня 2021.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 25 снежня 1986 года
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 1997 года
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 10 января 1997 года № 25 «О назначении Н. И. Дементея, Т. Н. Дудко, Н. Н. Еременко, В. С. Каравая членами Совета Республики Беларусь Национального собрания Республики Беларусь»
  5. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 8 мая 1986 года
  6. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 снежня 1996 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь. — Мн., 1997.
  • Каравай Уладзімір Сяргеевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 371. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]