Веткаўскі раён
| Герб |
|
| Уваходзіць у | Гомельская вобласць |
| Адміністрацыйны цэнтр | г. Ветка |
| Афіцыйныя мовы | Родная мова: беларуская 60,31 %, руская 38,5 % Размаўляюць дома: беларуская 33,25 %, руская 65,45 %[1] |
| Насельніцтва (2009) |
18 766 чал.[1] (14-е месца) |
| Шчыльнасць | 12,04 чал./км² |
| Нацыянальны склад | беларусы — 88,79 %, рускія — 8,5 %, украінцы — 1,53 %, іншыя — 1,18 %[1] |
| Плошча | 1 558,62[2] км² (15-е месца) |
| Часавы пояс | EEST+2EEDT |
Веткаўскі раён. Раён у складзе Гомельскай вобласці.Утвораны 8 снежня 1926 года.
Змест |
[правіць] Геаграфія
Агульная плошча раёна −155 862 Га. Працягласць тэрыторыі раёна з поўначы на поўдзень — 65 км, а з усходу на захад — 48 км.
Межы раёна праходзяць: на поўначы — з Чачэрскім раёнам, на захадзе — з Буда-Кашалёўскім, на паўднёвым захадзе -з Гомельскім, паўночным усходзе — з Добрушскім раёнам, на ўсходзе -з Краснагорскім і Навазыбкаўскім раёнамі Бранскай вобласці.
Тэрыторыя раўнінная. Пераважныя вышыні 120—150 м над узроўнем мора, найвышэйшая кропка — 188,9м (каля д. Старое Закружжа).
У раёна маюцца невялікія марэныя грады і дзюнна-пагорыстыя формы рэльефу. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалоч., поймавыя, тарфяна-балотныя.
Карысныя выкапні: торф, гліна, мел. Сярэдняя тэмпература студзеня −7град., ліпеня +18,6 град. Ападкаў 580 мм у год. Вегетацыйны перыяд 193 дзен.
Добра развітая рачная сетка, якая прыналежыць басейну Чорного моры. Галоўная рака Сож з прытокамі Беседзь, Неманка, Ліпа,Спонка.
Бесядзь у сваю чаргу прымае воды Пералёўкі,Стаўбункі,Вядзерні. Рэкамі і раўчукамі, азёрамі, каналамі, калектарамі занята 2 409 га.
Лясы займаюць 76 419 га (каля 34 %), пераважаюць хваёвыя, бярозавыя, чорнаальховыя. Балоты займаюць 7,8 % пл.
Ворныя землі складаюць 32 844 га.
35 720 га забруджаны радыёнуклідамі ў выніку катастрофы на ЧАЭС.
[правіць] Насельніцтва
На пачатак 2007 года колькасць насельніцтва склавае 19557 чалавек.
З іх дзеці да 18 гадоў — 3838 чалавек, ці 19.5 працэнтаў, дарослыя 15872 чалавека, ці 80,5 працэнта. Працаздольныя — 10040 чалавек, ці 47,5 працэнтаў.
Дэмаграфічныя паказчыкі
| 1986 | 2001 | 2002 | 2003 | 2004 | 2005 | 2006 | |
|
Нарадзілася |
368 |
203 |
178 |
185 |
176 |
190 |
204 |
|
Памерла |
526 |
527 |
556 |
555 |
453 |
526 |
471 |
|
Прырост |
-158 |
-324 |
-378 |
-370 |
-277 |
-336 |
-267 |
|
на 1000 насельніцтва |
|||||||
|
Нараджальнасць |
14,2 |
9 |
8,4 |
8,9 |
8,7 |
9,1 |
10,4 |
|
Смяротнасць |
13,2 |
23,9 |
26,3 |
27,1 |
22,5 |
26,4 |
23,9 |
|
Дзіцячая смяротнасць |
10,7 |
26,7 |
11,2 |
5,4 |
34 |
5,5 |
9,8 |
Этнічны склад
Рэлігія
У раёне дзейнічае 6 праваслаўных рэлігійных суполак, а таксама рэлігійная суполка Евангельскіх Хрысціян Баптыстаў і рэлігіная суполка Хрысціян веры Евангелькай «Мілата».
Іншае
У раёне зарэгістравана раённая арганізацыя Камуністычнай партыі Беларусі.
[правіць] Археалагічныя помнікі
| Назва | Датаванне | Месцазнаходжанне | Катэгорыя |
|---|---|---|---|
| Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку | 1-е тысячагоддзе да н.э. – 1-е тысячагоддзе н.э. | 3 км на поўнач ад г.Веткі, на беразе р. Сож, урочышча Цялячае | 3 |
| Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку | V–VIII стагоддзі н.э. | 1 км на поўдзень ад вёскі Вялікія Нямкі, на правым беразе р. Бесядзь, урочышча Царковішча | 3 |
| Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку | 1-е тысячагоддзе н.э. | 1 км на паўднёвы ўсход ад пасёлка Гарадок, урочышча Баяршчына | 3 |
| Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку | 1-е тысячагоддзе да н.э. – 1-е тысячагоддзе н.э. | 2 км на поўдзень ад вёскі Новаіванаўка, на правым беразе р. Бесядзь | 3 |
| Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку | 1-е тысячагоддзе н.э. | 1 км на поўнач ад вёскі Новыя Грамыкі, на левым беразе р. Бесядзь, урочышча Гарадок | 3 |
| Стаянка перыяду мезаліту | 6-5-е тысячагоддзі да н.э. | 0,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Новыя Грамыкі, урочышча Аўрамаў Бугор | 3 |
| Паселішча перыяду неаліту, бронзавага і ранняга жалезнага веку | позні каменны век, III–V стагоддзі н.э. | 0,3-0,4 км на поўдзень ад малочнатаварнай фермы каля пас. Пралетарскі | 3 |
| Паселішча | 3-e тысячагоддзе да н.э. | 1 км ад малочнатаварнай фермы каля пас. Пралетарскі, урочышча Курган | 3 |
| Грунтавы могільнік перыяду бронзавага веку | - | 1 км ад малочнатаварнай фермы каля пас. Пралетарскі, урочышча Курган | 3 |
| Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку | 1-е тысячагоддзе да н.э. – 1-е тысячагоддзе н.э. | 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Радуга, урочышча Гарадок | 3 |
| Паселішча перыяду неаліту, бронзавага веку | першая чвэрць 1-га тысячагоддзя н.э., ХIII–ХIV ст. | 1,5-2 км на паўднёвы захад ад вёскі Рудня-Шлягіна, урочышча Чачураўка | 3 |
| Паселішча перыяду неаліту, ранняга жалезнага веку | - | 1,5-1,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Рудня-Шлягіна, урочышча Стрэліца | 3 |
| Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку | 1-е тысячагоддзе да н.э. – 1-е тысячагоддзе н.э. | каля в. Свяцілавічы, 150 м ад моста праз р. Бесядзь, уніз па цячэнню, урочышча Гарадок | 3 |
| Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча | Х–ХІІІ стагоддзі | 1,2 км на захад ад вёскі Хізы, урочышча Дзеднае | 3 |
| Паселішча | ХI–ХІІ стагоддзі | 1,5 км на захад ад вёскі Хізы | 3 |
| Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку | 1-е тысячагоддзе да н.э. | 1 км на паўночны захад ад вёскі Шарсцін, урочышча Гарадзішча | 3 |
| Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку | 1-е тысячагоддзе да н.э. – 1-е тысячагоддзе н.э. | 2,5 км на ўсход ад вёскі Прысна, урочышча Барок ці Хомкін Рог | 3 |
[правіць] Вядомыя асобы
[правіць] Гл. таксама
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
| Веткаўскі раён | ||
|---|---|---|
| Адміністрацыйны падзел | Веткаўскі с/с, Вяліканемкаўскі с/с, Данілавіцкі с/с, Маланемкаўскі с/с, Неглюбскі с/с, Прыснянскі с/с, Радужскі с/с, Свяцілавіцкі с/с, Стаўбунскі с/с, Хальчанскі с/с, Шарсцінскі с/с, Янаўскі с/с | |
| Адміністрацыйны падзел Гомельскай вобласці | ||
|---|---|---|
| Раёны | Акцябрскі • Брагінскі • Буда-Кашалёўскі • Веткаўскі • Гомельскі • Добрушскі • Ельскі • Жлобінскі • Жыткавіцкі • Калінкавіцкі • Кармянскі • Лельчыцкі • Лоеўскі • Мазырскі • Нараўлянскі • Петрыкаўскі • Рагачоўскі • Рэчыцкі • Светлагорскі • Хойніцкі • Чачэрскі | |
| Гарады абласнога падпарадкавання |
Гомель | |