Універсітэт Аль-Азхар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт Аль-Азхар
Універсітэт Аль-Азхар

Універсітэт Аль-Азхар — адзін з найстарэйшых у свеце, таксама з'яўляецца найбольш прэстыжнай мусульманскай духоўнай акадэміяй-універсітэтам. Размешчаны ў Каіры. Заснаваны ў 988 Фацімідамі і звязаны з гістарычнай мячэццю Аль-Азхар. Назва атрымаў у гонар дачкі прарока Фацімы Зухрэ. У 1961 рэарганізаваны Насерам, які дадаў шэраг свецкіх факультэтаў (медыцыны, сельскай гаспадаркі і інш.)

У Аль-Азхары выкладаў Мухамад Абдо – егіпецкі рэфарматар ісламу і грамадскі дзеяч – пасля свайго вяртання ў Егіпет у 1889 годзе. Таксама ў ім выкладаў Мухамад Абу Захра – пісьменнік, тэолаг.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]