Урадлівасць глебы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Урадлі́васць глебы — здольнасць глебы задавальняць патрэбы раслін у элементах жыўлення, вадзе, забяспечваць іх каранёвыя сістэмы дастатковай колькасцю паветра, цяпла і спрыяльным фізіка-хімічным асяроддзем для нармальнай жыццядзейнасці. Урадлівасць глебы вызначае прадукцыйнасць біяцэнозу і ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур. Узровень урадлівасці ацэньваецца па баніціровачнай шкале.

Найважнейшыя фактары ўрадлівасці глебы - наяўнасць пажыўных рэчываў (пераважна гумусу), вільгаці, аэрацыя, механічны склад глебы, яе структура і інш. На Беларусі, найбольш высокай прыроднай урадлівасцю валодаюць дзярнова-карбанатныя глебы.

Пры правільным выкарыстанні і ахове ўрадлівасць глебы павышаецца, нерацыянальнае выкарыстанне глебаў вядзе да страты іх урадлівасці. Урадлівасць павышаюць увядзеннем і асваеннем правільных севазваротаў, правільнай апрацоўкай, арганічнымі і мінеральнымі ўгнаеннямі, вапнаваннем глебы, меліярацыяй і інш. спосабамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Геаграфічныя паняцці і тэрміны. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-085-8