Усходняя Сьера-Мадрэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Усходняя Сьера-Мадрэ
ісп. Sierra Madre Oriental
Ла-М, скальнае фармаванне побач з горадам Мантэрэй
Ла-М, скальнае фармаванне побач з горадам Мантэрэй
Краіна
Усходняя Сьера-Мадрэ (Мексіка)
Усходняя Сьера-Мадрэ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Усходняя Сьера-Мадрэ (ісп.: Sierra Madre Oriental) — горная сістэма на паўночным усходзе Мексікі, размешчаная на ўсходнім краі Мексіканскага нагор’я.

Горныя хрыбты Усходняй Сьера-Мадрэ праходзяць па мексіканскіх штатах Кааўіла, Нуэва-Леон, Тамауліпас, Сан-Луіс-Патасі, Керэтара, Ідальга і Пуэбла, дзе злучаюцца з Транс-мексіканскім вулканічным поясам, размешчаным па восі захад-усход у цэнтральнай Мексіцы.

Рэльеф[правіць | правіць зыходнік]

Уяўляе сабой сістэму паралельных хрыбтоў даўжынёй каля 1000 км. У паўночнай частцы прадстаўлена некалькімі хрыбтамі вышынёй ад 1000 да 3000 м. У цэнтры і на поўдні хрыбты падзяляюцца на асобныя масівы вышынёй да 4000 м. На ўсходзе горы крута абрываюцца да берагавой раўніны Мексіканскага заліва, на захад да ўнутраных частак нагор’я месцамі адыходзяць адгор’і. Складзеныя верхнемезазойскімі асадкавымі пародамі.

Максімальная вышыня 4054 м над узроўнем мора (гара Пенья-Невада)[1]. Таксама прыкметныя Патасі (3720 м) і Сан-Рафаэль (каля 3460 м). Мексіканскае нагор’е (сярэдняя вышыня 1100 м) аддзяляе Усходнюю Сьера-Мадрэ ад Заходняй Сьера-Мадрэ.

Расліннасць[правіць | правіць зыходнік]

Усходняя Сьера-Мадре адрозніваецца высокай біялагічнай разнастайнасцю і вялікай колькасцю эндэмічных відаў. Паўночная частка пакрыта ксерафітнымі хмызнякамі, а паўднёвая частка хрыбта на наветраных усходніх схілах — лясамі (ад вільготных трапічных унізе да хвойных у верхнім поясе), на падветраных заходніх схілах у асноўным растуць хмызнякі.

Зноскі

  1. Нягледзячы на тое, што ў ВСЭ ўказана дадзеная вышыня, на сучасных картах вышыня Пенья-Невада дасягае не больш 3500 м.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]