Уцечка дакументаў Пентагона (2023)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Уцечка сакрэтных дакументаў Пентагона — незаконнае абнародаванне («уцечка») сакрэтных дакументаў Міністэрства абароны ЗШАПентагон»), якое адбылося ў красавіку 2023 года.

Два камплекты сакрэтных дакументаў ЗША, якія тычацца расійска-ўкраінскай вайны, былі незаконна апублікаваны ў Twitter, Discord, Telegram і 4chan. Уцечка таксама ўключала падрабязнасці аб Паўночнай Карэі, Кітаі, Іране і Аб’яднаных Арабскіх Эміратах[1][2]. Прадстаўнікі ЗША заявілі, што за інцыдэнтам, верагодна, стаіць Расія[1][3]. На адным з распаўсюджаных слайдаў пазначана 16 000 — 17 500 расіян, забітых з пачатку ўварвання Расіі ва Украіну, і 61 000 — 71 500 забітых украінцаў[3][4].

Паводле The New York Times, першакрыніцай уцечкі сакрэтных дакументаў Пентагона аказаўся закрыты анлайн-чат Thug Shaker Central. Яго мадэратарам быў 21-гадовы пілот Нацгвардыі ВПС ЗША Джэк Тэйшэйра. Затым у Інтэрнэце было апублікавана некалькі версій слайдаў, прычым у пазнейшых, распаўсюджаных расійскімі каналамі, колькасць ахвяр зменена на карысць Расіі[1][2]. Bellingcat таксама прадаставіў доказы таго, што некаторыя слайды былі адрэдагаваны[2].

13 красавіка Генеральны пракурор ЗША абвясціў, што нацгвардзеец Джэк Тэйшэйра быў затрыманы ў штаце Масачусетс супрацоўнікамі ФБР па справе аб уцечцы сакрэтных дакументаў[5].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в New Batch of Classified Documents Appear on Social Media Sites. The New York Times (7 красавіка 2023).
  2. а б в WSJ News Exclusive | Pentagon Investigates More Social-Media Posts Purporting to Include Secret U.S. Documents. WSJ.
  3. а б "Russia likely behind U.S. military document leak, U.S. officials say". Reuters. 2023-04-08.
  4. Pentagon investigating alleged classified documents circulating on social media of US and NATO intelligence on Ukraine | CNN Politics. CNN (7 красавіка 2023).
  5. nytimes.com