ФК Ніва Доўбізна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ніва Доўбізна
Заснаваны 2005
Горад Доўбізна, Беларусь
Стадыён «Агра-Ніва»
Умяшчальнасць: 1000
Прэзідэнт Віктар Бобр
Галоўны трэнер Андрэй Пракапюк
Чэмпіянат Першая ліга
2023 9 месца
Сайт fcniva.by (руск.)

«Ніва» — беларускі футбольны клуб з Доўбізны Брэсцкай вобласці. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Футбольную каманду спансуе ААТ «АграНіва», а дырэктар Віктар Бобр з’яўляецца кіраўніком клуба[1].

У сезоне 2022 «Ніва» перамагла спачатку ў брэсцкім дывізіёне Другой лігі, а потым па выніках плэй-оф стала чэмпіёнам Другой лігі, адолеўшы ў фінале мінскія «Крумкачы» з лікам 3:1. Такім чынам, клуб атрымаў права павысіцца ў Першую лігу. Падаўшы заяўку на ліцэнзаванне, 10 сакавіка 2023 года «Ніва» разам з іншымі клубамі атрымала ліцэнзію, такім чынам афіцыйна далучыўшыся да Першай лігі ў сезоне 2023[2].

У маі 2023 года каманда пачала праводзіць хатнія матчы на абноўленым стадыёне «Агра-Ніва» ў Доўбізне[3]. У сезоне 2023 каманда знаходзілася ў асноўным у сярэдзіне табліцы і скончыла чэмпіянат на 9-м месцы з 17.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на красавік 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[5].

Паз. Імя Нар.
1 Беларусь Бр Аляксей Мяшчанінаў 1993
12 Беларусь Бр Станіслаў Ляцко 2001
35 Беларусь Бр Георгій Дабрадзей 2004
3 Беларусь Аб Максім Дручык 1999
4 Беларусь Аб Васіль Ігнатоўскі 1981
8 Беларусь Аб Уладзімір Дабраловіч 1990
15 Беларусь Аб Даніл Блашук 2004
18 Беларусь Аб Уладзімір Шчэрба (капітан) 1986
41 Беларусь Аб Аляксей Тхагалегаў 1995
47 Беларусь Аб Уладзімір Старасцін 1999
88 Беларусь Аб Раман Козел 1997
Паз. Імя Нар.
7 Беларусь ПА Дзмітрый Мулькевіч 1995
9 Беларусь ПА Арцём Куратнік 1999
10 Беларусь ПА Уладзіслаў Дыбін 1996
13 Беларусь ПА Дзмітрый Чыж 2002
21 Беларусь ПА Мікалай Ляшкевіч 1993
23 Беларусь ПА Дзмітрый Федарцоў 1993
91 Беларусь ПА Дзмітрый Лясняк (у арэндзе з «Дынама» Брэст) 2004
98 Беларусь ПА Аляксандр Фісюк (у арэндзе з «Дынама» Брэст) 2003
11 Беларусь Нап Ягор Юшчанка (у арэндзе з «Цэнтра футбола») 2005
29 Беларусь Нап Павел Пампуха 1995

Трэнерскі штаб[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2021 Другая — Брэсцкі дывізіён — Захад (Д3) 2 14 11 2 1 74–14 35 1/128 фіналу
Другая — Брэсцкі дывізіён — Фінальны этап (Д3) 3 6 2 1 3 14–10 7 Выхад у плэй-оф Другой лігі
Другая — плэй-оф (Д3) 9-16 2 0 0 2 2–8
2022 Другая — Брэсцкі дывізіён — Захад (Д3) 1 10 10 0 0 65–6 30 1/32 фіналу
Другая — Брэсцкі дывізіён — Фінальны этап (Д3) 1 10 9 0 1 43–5 27 Выхад у плэй-оф Другой лігі
Другая — плэй-оф (Д3) 1 7 5 1 1 35–6 Атрыманне месца ў Першай лізе
2023 Першая (Д2) 9 32 12 5 15 53–66 41 1/8 фіналу

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. В Д2 может прийти клуб из Долбизно: играет возле поля с кукурузой, эпичный кадр с клозетом оттуда, у главного снайпера 50 мячей за сезон (руск.). by.tribuna.com.
  2. Футбол. "Нива", "Жодино-Южное", "Макслайн", "Бумпром" и еще 13 клубов получили лицензии первой лиги (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (10 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2023. Праверана 25 сакавіка 2023.
  3. На трибунах вся деревня. Репортаж о том, как "Днепр" тестировал обновленный стадион в Долбизно (руск.). football.by (9 мая 2023). Праверана 4 снежня 2023.
  4. "НІВА" - УЛАДАЛЬНІК КУБКА РЭГІЁНАЎ (Відэа) . Сайт тэлерадыёкампаніі «Брэст» (30 лістапада 2020). Праверана 4 снежня 2023.
  5. Основной состав (руск.). Афіцыйны сайт «Нівы». Праверана 9 красавіка 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]