ФК Шахцёр Петрыкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шахцёр Петрыкаў
ФК Шахцёр Салігорск.gif
Заснаваны 2020
Горад Петрыкаў, Беларусь
Стадыён «Прыпяць»
Умяшчальнасць: 800
Галоўны трэнер Дзмітрый Данілевіч
Чэмпіянат Першая ліга
2023 16 месца
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Шахцёр» — беларускі футбольны клуб з Петрыкава, заснаваны ў 2020 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 2019 года стала вядома, што салігорскі «Шахцёр» плануе заявіць даччыную каманду ў Другую лігу[1]. У студзені 2020 года галоўным трэнерам новай каманды стаў Сяргей Нікіфарэнка, які раней працаваў у структуры салігорскага клуба[2]. Склад фарм-клуба ўтварылі ў асноўным былыя рэзервісты салігорскага «Шахцёра», таксама былі запрошаны і іншыя вопытныя ігракі. Некаторы час каманда рыхтавалася да новага сезона ў Салігорску, а ў сакавіку 2020 года быў адкрыты новы стадыён «Прыпяць» у Петрыкаве[3].

«Шахцёр» адразу стаў адным з фаварытаў Другой лігі. Скончыўшы першую частку Другой лігі 2020 на другім месцы пасля магілёўскага «Дняпра», «Шахцёр» упэўнена прайшоў фінальную частку і заняў другое выніковае месца, якое дазволіла выйсці ў Першую лігу. У сезоне 2021 у Першай лізе петрыкаўскі «Шахцёр» заставаўся фарм-клубам салігорскага, аднак камплектаваўся не толькі салігорскімі, але і іншымі, пераважна маладымі ігракамі. Каманда нестабільна правяла сезон, чаргуючы паспяховыя адрэзкі з правальнымі, у выніку фінішавала ў сярэдзіне, на 7-м месцы з 12.

У сезоне 2022 «Шахцёр» хутка апынуўся сярод лідараў турніру, значны час ішоў на першым месцы. Каманда ўпэўнена змагалася з аўтсайдарамі, дзе нярэдка перамагала з разгромным лікам, аднак матчы з асноўнымі канкурэнтамі атрымоўваліся горш. У верасні 2022 года АБФФ афіцыйна паведаміла, што «Шахцёр» як фарм-клуб не мае права падняцца ў Вышэйшую лігу[4], пасля чаго петрыкаўская каманда прапусціла наперад асноўных канкурэнтаў і фінішавала на трэцім месцы.

У пачатку 2023 года шмат ігракоў петрыкаўчан далучыліся да асноўнай каманды салігорскага «Шахцёра», як і галоўны трэнер Станіслаў Сувораў. Склад быў амаль поўнасцю абноўлены, яго склалі выключна салігорскія выхаванцы з дубля і юнацкіх каманд, новым трэнерам стаў Сяргей Лушчан, які раней працаваў з юнакамі салігорцаў. Новая каманда ўжо не магла змагацца за высокія месцы і апынулася ў канцы табліцы. Пад канец сезона вынікі сталі паляпшацца, але «Шахцёр» не здолеў узняцца вышэй за 16-е месца з 17.

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на красавік 2023 года[5].

Паз. Імя Нар.
Беларусь Бр Мікіта Доўнар 2006
Беларусь Бр Данііл Котаў 2007
Беларусь Бр Ігар Малашчыцкі 2002
Беларусь Аб Юрый Басалыга 2004
Беларусь Аб Арцём Герасім 2007
Беларусь Аб Павел Дубоўскі 2005
Беларусь Аб Мікіта Коршун 2007
Беларусь Аб Ілья Лукашэвіч 1998
Беларусь Аб Андрэй Макаранка 2002
Беларусь Аб Данііл Падбярозны 2003
Беларусь Аб Ілья Свірыдзенка 2004
Расія Аб Дзмітрый Селіванаў 2004
Беларусь Аб Раман Сцесік 2008
Беларусь Аб Кірыл Цямчык 2005
Беларусь ПА Мікіта Акушка 2007
Беларусь ПА Ягор Барадзін 2007
Беларусь ПА Максім Бурко 2004
Беларусь ПА Уладзіслаў Кабышаў 2001
Паз. Імя Нар.
Беларусь ПА Георгій Кукушкін 2005
Беларусь ПА Арцём Курбачоў 2007
Беларусь ПА Аляксей Куроўскі 2006
Беларусь ПА Вадзім Марцінкевіч 2004
Беларусь ПА Арцём Смальцар 2005
Беларусь ПА Мікалай Сотнікаў 2005
Беларусь ПА Станіслаў Стэфановіч 2004
Беларусь ПА Марк Тычко 2006
Беларусь ПА Анатоль Ярмоліч 2005
Беларусь Нап Марк Буланаў 2005
Беларусь Нап Глеб Варкулевіч 2005
Беларусь Нап Аляксей Гарост 2004
Беларусь Нап Ягор Грывенеў 2006
Беларусь Нап Андрэй Дзенісюк 2005
Беларусь Нап Вячаслаў Прыгодзіч 2004
Беларусь Нап Арсеній Чакур 2005
Беларусь Нап Мікіта Шаўла 2006

Трэнерскі штаб[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2020 Другая — Б (Д3) 2 20 16 1 3 80–16 49 Выхад у фінальны этап
Фінальны этап (Д3) 2 10[A] 6 1 3 24–10 19 Выхад у Першую лігу
2021 Першая (Д2) 7 33 13 7 13 50–56 46
2022 Першая (Д2) 3 24 13 6 5 69–20 45
2023 Першая (Д2) 16 32 6 4 22 33–72 22
  1. Улічваючы 4 гульні, перанесеныя з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 6 матчаў, 5—1—0, розніца мячоў 18—4.

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. "Шахтер" делегирует во вторую лигу дочернюю команду из Петрикова (руск.). football.by (26 снежня 2019). Праверана 1 снежня 2023.
  2. Никифоренко возглавил петриковский "Шахтер" (руск.). football.by (24 студзеня 2020). Праверана 1 снежня 2023.
  3. В Петрикове открыли стадион для "Шахтера-2" (ФОТО) (руск.). football.by (13 сакавіка 2020). Праверана 1 снежня 2023.
  4. Ротация между высшей и первой лигами пройдет без "Шахтера" из Петрикова (руск.). football.by (22 верасня 2022). Праверана 1 снежня 2023.
  5. От "Энергетика-БГУ" и "Белшины" до дублей. Заявки команд первой лиги (сезон-2024) (руск.). football.by (5 красавіка 2024). Праверана 9 красавіка 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]