ФК Тулуза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тулуза
Поўная назва Toulouse Football Club
Заснаваны 1970
Горад Тулуза, Францыя
Стадыён Муніцыпальны стадыён
Умяшчальнасць: 33 150
Прэзідэнт Дам’ен Комалі[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Ліга 1
2021/22 1 месца ў Лізе 2
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Тулуза» (фр.: Toulouse Football Club) — французскі футбольны клуб з горада Тулуза. Уладальнік Кубка Францыі (1957, 2023). Клуб быў заснаваны ў 1937 годзе, але сваё месца ў чэмпіянаце клуб аддаў іншаму клубу «Рэд Стар Парыж» у 1967 годзе. Аднак у 1970 годзе клуб быў адроджаны, паўстаўшы на базе двух мясцовых клубаў. «Тулуза» праводзіць свае свае хатнія матчы на Муніцыпальным стадыёне, які размешчаны ў межах горада.

«Тулуза» знаходзіцца ва ўладанні французскага бізнесмена Аліўе Садрана, які выкупіў клуб пасля яго банкруцтва ў 2001 годзе, у выніку якога «Тулуза» была пераведзена ў Нацыянальны чэмпіянат. «Тулуза» паслужыла трамплінам у больш моцныя клубы для такіх ігракоў, як Фаб’ен Бартэз, Седрык Карасо, Ашыль Эмана, Жэрэмі Мацьё і Андрэ-П’ер Жыньяк. Бартэз зарэкамендаваў сябе выступамі ў клубе, перад тым як пераехаў у «Манака» і «Манчэстэр Юнайтэд», дзе атрымаў некалькі трафеяў. У 1998 годзе Фаб’ен быў прадстаўніком клуба ў нацыянальнай зборнай Францыі на хатнім чэмпіянаце свету, дзе тая дабілася перамогі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заўзятары «Тулузы»

Папярэднік сучаснага клуба «Тулуза» быў заснаваны ў 1937 годзе, але прадаў сваіх ігракоў і месца ў чэмпіянаце іншаму клубу «Рэд Стар Парыж» у 1967 годзе.

Аднак праз некаторы час асацыяцыя была зноў рэфундавана як Union Sportive Toulouse 25 мая 1970 года, узяўшы да сябе каманды юніёраў Гасконі і клуба ACE Mermoz-Bonnefoy для таго, каб стварыць трывалую базу ігракоў. Чэмпіянат новая каманда пачала ў другім французскім дывізіёне ў сезоне 1970/71, гуляючы ў чырвона-белай колерах. У 1977 годзе клуб абвясціў пра сваё непасрэднае датычанне да старога першапачатковага клуба і змяніў колеры клуба на гістарычныя фіялетавы і белы. Каманда хутка палепшыла вынікі і ў 1982 годзе атрымала павышэнне ў Лігу 1, пасля чаго ў хуткім часе прабілася да выступаў у кваліфікацыі для ўдзелу ў Кубку УЕФА ў 1984 годзе. Іхным лепшым вынікам на сённяшні дзень з’яўляюцца трэцяе выніковае месца ў чэмпіянаце Францыі сезона 1986/87 і добрыя выступы на наступны год у спаборніцтвах на Кубак УЕФА, калі каманды атрымала добразапамінальную перамогу па пенальці над клубам «Напалі», у якім гуляў на той час Дыега Марадона.

Стадыён[правіць | правіць зыходнік]

Свае хатнія матчы клуб праводзіць на Муніцыпальным стадыёне, які быў пабудаваны ў 1937 годзе. Пляцоўка здольна змясціць 33 150 гледача. У 1998 годзе на стадыёне праходзілі матчы чэмпіянату свету.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]