Фабада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўтарства
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Фабада

Фаба́да (ісп.: fabada) — традыцыйная і самая вядомая страва астурыйскай кухні; густы, каларыйны суп з белай астурыйскай фасолі з беконам, кумпяком і каўбасой — звычайна чарыза і злёгку падвэнджанай астурыйскай марсільяй. Назва стравы паходзіць ад астурыйскага слова fabes, якое азначае «фасоля». Чырвоны колер фабадзе забяспечваюць папрыка і шафран. Фабада гатуецца на павольным агні на працягу некалькіх гадзін. Набор мясных інгрэдыентаў дадаецца ў страву ў апошні момант. Астурыйцы ядуць фабаду зімой на абед. Да фабады падаюць сідр, піва ці віно. У Іспаніі гатовая фабада прадаецца ў супермаркетах у кансервавых бляшанках.

Зноскі