Факсіміле
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Факсіміле (ад лац.: Fac simile «рабі падобнае»[1]) — дакладная копія графічнага арыгінала — рукапісу, малюнка, чарцяжа, гравюры, подпісу, манаграмы.
У ранейшы час факсіміле рабілася з дапамогай прамалёўкі арыгінала праз празрыстую паперу і затым перанос на метал або дрэва і літаграфаванне, у найноўшы жа час выраб падобных здымкаў вельмі палегчыла фатаграфія, фататыпія, фотагравюра, фотацынкатыпія і фоталітаграфія, якія даюць магчымасць атрымліваць безумоўна верныя факсіміле чыста механічным шляхам.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.2, С.534
| Гэта пачатак артыкула пра права і юрыспрудэнцыю. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |