Папера

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Стос паперы
Вытворчасць пульпы

Папера (па-лацінску: papyros) — матэрыял у выглядзе лістоў для пісання, малявання, упакоўкі і г. д., які атрымоўваюць з цэлюлозы: з раслін, а таксама з другсыравіны (рыззя і макулатуры).

Вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню вырабілі паперу ў Кітаі ў 105 годзе. Вядомая тэхналогія выпрацоўкі яе была прымітыўнай, але галоўным было яе стварэнне. Да гэтага скруткі з папірус былі ў старажытным Егіпце: гэтыя скруткі да пэўнай ступені можна лічыць паперай, па тэхналогіі вырабу абодва віды паперы былі вельмі падобныя, хоць розніца была ў матэрыяле.

Асноўнымі кампанентамі паперы з'яўляюцца цэлюлоза і драўняная маса. Для прадастаўлення паперы пэўных аптычных і тэхналагічных уласцівасцяў да асноўнай масы дадаюць разнастайныя прымесі (дробна размолатыя мінеральныя сумесі: клеі, фарбавальнікі, напаўняльнікі і г.д.).

Праклейку паперы праводзяць паверхневых метадам, гэта значыць клей наносяць на паверхню паперы. Для гэтага выкарыстоўваюць мадыфікаваны крухмал ці натрыевую соль карбоксіментылцэлюлозы. Соль таксама можна ўводзіць у масу, тады выкарыстоўваецца каніфольны, каніфольна-парафінавы або сінтэтычны клей. Праклейка павышае гідрафобнасць паперы, спрыяе лепшаму ўспрыманню друкарскай фарбы, што асабліва важна для паперы, якая прызначана для друку спосабам плоскага афсетнага друку.

Увод у папяровую масу напаўнянльнікаў (кааліну, Тальку, гіпсу, двухвокісу тытану, крэйды і іншых) павышае яе паверхневую гладкасць, памяншае празрыстасць паперы. Празмернае ўвядзенне напаўняльнікаў выклікае моцнае пыленне і памяншае паверхневую трываласць паперы, што прыводзіць да вышчыпвання асобных частак, наліпанне іх на Дэкель афсетнага цыліндру і зніжэнне якасці друкаваных адбіткаў. З іншага боку, частыя прыпынкі друкарскай машыны для выдалення дэкелю значна зніжаюць прадукцыйнасць друкарскай машыны і не забяспечваюць ідэнтычнасці тыражных адбіткаў. Для ліквідацыі падобных з'яў у афсетную паперу ўводзяць менш напаўняльнікаў, чым у паперу, прызначаную для друку іншымі спосабамі.

Для вырабу высакаякаснай кніжна-часопіснай і мастацкай прадукцыі выпускаюць мелаваную паперу. Гладкасць і бялізна мелаванай паперы дасягаецца за кошт нанясення на паверхню паперы мінеральнай суспензіі вокісу барыя. Пасля нанясення паверхневага слоя паперу сушаць і потым каландруюць на суперкаландрах.

Друкарская папера выпускаецца як у рулонах, так і ў лістах таўшчынёй ад 0,05 да 0,5 мм і масай квадратнага метра да 300 г.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]